Культура

Бортніцтва Палесся і Падляшша ўнеслі ў ахоўны спіс ЮНЕСКА

Гэта — вынік шасцігадовай супрацы між прыватнымі асобамі і некамерцыйнымі арганізацыямі, Bractwo Bartne ў Польшчы і Братэрства босых бортнікаў у Беларусі, піша Зялёны партал.

Чытайце таксама: Беларускае і польскае бортніцтва ўнеслі ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА

Да XIX стагоддзя бортніцтва было найбольш распаўсюджаным відам пчалярства ва тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на ​​развіццё тэхналогій пчалярства, гэтая традыцыя добра захавалася ў сельскіх раёнах Паўднёва-Усходняй Беларусі і ў некаторых невялікіх вёсках Падляшскага раёна Польшчы.

«Гэта наша супольная спадчына, тое, чым мы можам дзяліцца разам, што аб'ядноўвае нашы нацыі і дазваляе нам сказаць: «Гэй, мы ганарымся гэтым!» Я ведаю, што без носьбітаў з Беларусі ў нас не было б дастаткова матывацыі для падтрымання і развіцця бортніцтва ў Польшчы», — гаворыць Пётр Піласевіч, заснавальнік Bractwo Bartne ў Польшчы.

Абедзве арганізацыі спадзяюцца, што гэта прызнанне не з'яўляецца фінальнай кропкай — гэта пачатак новай дзейнасці, працяг старых традыцый і захаванне культурнай тканіны для будучых пакаленняў. Гэта ўстойлівае развіццё творчых практык, рамёстваў, ведаў у грамадстве і перадача культуры бортніцтва ў грамадства і будучыню.

«Самае галоўнае было атрымаць згоду супольнасці бортнікаў на ўключэнне ў спіс і пачуць ад іх уласную пазіцыю: ці павінна бортніцтва стаць нематэрыяльнай культурнай спадчынай і надалей захоўвацца. Падчас дзвюх экспедыцый мы апыталі каля 50 сем'яў бортнікаў і ўсе ў адзін голас сказалі: «Гэта важная справа! Бортніцтва павінна працягваць існаваць!» — кажа Іван Осіпаў, заснавальнік «Братэрства босых бортнікаў» у Беларусі. — Пасля такіх шчырых слоў нашай камандзе спецыялістаў стала зразумела, што трэба ісці далей і працаваць над тым, каб бортніцтва стала нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва».

Каб дадаць бортніцтва у Нацыянальны спіс Беларусі, спатрэбілася шмат працы: пагутарыць з бортнікамі, запісаць больш за 20 гадзін відэаінтэрв'ю, зрабіць больш за 3000 фотаздымкаў і больш за 20 гадзін аўдыя.

Для беларускай супольнасці ўключэнне з’явы ў спіс ЮНЕСКА вельмі важнае, нават важнейшае, чым для экспертаў — гэта пераасэнсаванне практыкі, яе новы важны статус у грамадстве, што вельмі важна для супольнасці і навакольнага асяроддзя на мясцовым, нацыянальным узроўні і за мяжой.

У беларускага і польскага бортніцтва шмат агульнага, паказваюць працы прафесара Кшыштафа Хейке, суаўтара ўнясення з'явы ў Нацыянальны спіс Польшчы. Ён зафіксаваў і сфатаграфаваў бортнікаў па ўсёй Польшчы, Беларусі і Украіне, убачыўшы агульныя прылады, мову, спосаб разумення прыроды і пчол. Падобныя традыцыі і практыка, нягледзячы на ​​тое, што супольнасці жылі ізалявана адна ад адной.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім2

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні20

Віцэ-прэзідэнт расійскай «Транснафты» загінуў, выпаўшы з акна7

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары3

Расія атакавала Кіеў «шахедамі» і балістыкай. Дзясяткі параненых, пажары і перакрытыя вуліцы1

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве2

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова13

Дзве ўдачы, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць