З Масквы. Блог Алеся Чайчыца4242

Поспех Навальнага — у інтарэсах Беларусі

Расейскія лібэралы былі і застаюцца галоўнай антылукашэнкаўскай і пробеларускай сілай у Расеі, і Навальны — частка гэтай сілы. Піша Алесь Чайчыц з Масквы.

Сярэдзіна нулявых гадоў была сьветлым і аптымістычным часам: украінская «Аранжавая рэвалюцыя» спарадзіла ўсплёск грамадзка-палітычнай актыўнасьці ў суседніх краінах — у тым ліку ў Расеі. Усплёск той захапіў і аўтара гэтых радкоў, і, відаць, дзякуючы гэтаму вы іх цяпер і чытаеце.

Прыкладна ў той час мне давялося пазнаёміцца таксама і з Аляксеем Навальным — актывістам партыі «Яблык», чалавекам ужо тады досыць вядомым у вузкай маскоўскай тусоўцы палітактывістаў розных кірункаў. Прайшло восем гадоў — і той дзелавы хлопец зь вялікай гікаўскай мабілай у пацертым скураным футляры, які праводзіў трэнінгі для назіральнікаў на выбарах у офісе «Яблока» і вёў, здаецца, нейкую малацікавую перадачку пра гарадзкія праблемы на радыё «Эхо Москвы», ператварыўся ў галоўную надзею расейскай дэмакратычнай апазыцыі. Жыцьцё — цікавая рэч.

Трохі думак пра Аляксея Навальнага — з нагоды таго, што пішацца пра яго ў беларускіх СМІ:

Ці можна сказаць, што Навальны ўзьнік ніадкуль і штучна раскручваецца, як некалі Лукашэнка?

Не! У маскоўскай палітыцы ён вядомы ўжо гадоў дзесяць як спачатку адзін з найбольш відных актывістаў партыі «Яблоко», арганізатар праекту па ўнутрымаскоўскіх гарадзкіх праблемах, потым як арганізатар дэбатаў і ўжо потым як блогер па антыкарупцыйнай тэме.

Ці зьяўляецца Навальны расейскім імпэрыялістам?

Няма такога расейскага палітыка, які б сказаў, што ён супраць інтэграцыі зь Беларусьсю і Ўкраінай.
Але варта разумець, што агульная побытавая расейская славянафілія і жаданьне да інтэграцыі з тымі ж беларусамі караніцца часьцей за ўсё не ў злой воле ці ідэйным імпэрыялізьме — а ў незнаёмасьці з сапраўднай Беларусьсю, у стэрэатыпах пра Беларусь, сярод якіх самы галоўны і самы няправільны — «беларусы — такія ж, як мы». Страшнага ў гэтым нічога няма, ад беларусаў патрабуецца толькі пасьлядоўная спакойная тлумачальная праца.

Што ж тычыцца палітыкі, адрозьненьне расейскіх лібэралаў ад чэкістаў-клептакратаў і ад РПЦ ў тым, што ў лібералаў не стаіць задачы анэксіі Беларусі і зьнішчэньня беларускай мовы і культуры. Яны за дыялёг і прынамсі за тое, каб інтэграцыя адбывалася на добраахвотнай аснове (што для беларусаў разумее пад сабой магчымасьць ад яе адмовіцца).

Па беларускім інтэрнэце ходзяць вырваныя з кантэксту цытаты Навальнага пра дачыненьні зь Беларусьсю і Ўкраінай, але прынамсі для аднае зь іх ёсьць першакрыніца, дзе відно, што ён гаворыць без аніякай чарнасоценнай агрэсіі. Зьвярніце ж увагу, як Аляксей некалькі разоў відавочна марна спрабуе данесьці да апантанай украінскай журналісткі, што ён не выступае супраць украінскай незалежнасьці:

Аляксей Навальны ня быў сярод тых расейскіх апазыцыянэраў, якія зь сярэдзіны 1990-х рэгулярна езьдзяць на Плошчу ў Менск і ў каго ў 2006 годзе нават была мода насіць бел-чырвона-белыя сьцяжкі і слухаць NRM. Але трэба разумець, што ўсё гэта людзі беспасярэдне зь яго палітычнага лягеру — узяць таго ж Мікіту Бялых, які на 25 Сакавіка аднойчы нават выступаў на мітынгу ў Менску. Расейскія лібэралы былі і застаюцца галоўнай антылукашэнкаўскай і пробеларускай сілай у Расеі, і Навальны — частка гэтай сілы.

Ці зьяўляецца Навальны нацыяналістам?

Я б сказаў, што Аляксей не нацыяналіст, а левы лібэрал.

З партыі «Яблык» яго выгналі не столькі за нацыяналізм -- гэта была толькі падстава, а за тое, што ён пачаў ствараць рэальную канкурэнцыю тагачаснаму партыйнаму кіраўніцтву,
за непадкантрольнасьць і за рэзкую апазыцыйнасьць.

Крыху пазьней зь «Яблыка» за тое самае быў выключаны іншы малады пэрспэктыўны палітык, Ілья Яшын — але да яго выпадку ніякага нацыяналізму не прышывалі.

Таксама ўзгадайма, што менавіта дзякуючы Навальнаму за краты трапіў расейскі нацыст Марцінкевіч («Цясак»), пасьля вядомай бойкі, якую Цясак зладзіў на арганізаваных Аляксеем публічных дэбатах.

Падсумоўваючы, для расейцаў

Навальны цяпер апазыцыйны палітык нумар адзін, і гэта добра.
Пра яго перамогу на выбарах маскоўскага гарадзкога галавы цяпер ня йдзецца — але пытаньне тычыцца вяртаньня непрадказальнасьці і канкурэнтнасьці ў расейскую палітыку ці прынамсі пра шанс на гэта.
Варта радавацца за суседзяў.

Што ўвогуле мы хочам ад ідэальнага расейскага, скажам, прэзыдэнта? Каб ён расплакаўся, парваў на галаве валасы, устаў на калені і аддаў Смаленшчыну?

Будзьма рэалістамі:

Беларусь і Расея — гэта розныя краіны з рознымі інтарэсамі. Зь любой расейскай уладай, нават калі прэзыдэнтам была б Валерыя Навадворская, давялося б і давядзецца весьці доўгія і няпростыя перамовы
і па газе, і па вывезеных за гады савецкай акупацыі культурных каштоўнасьцях, і па асаджэньні чарнобыльскіх хмараў на Магілёўшчыну, і па ўсім.

Іншая рэч, што

лібэральная, празаходняя і цывілізаваная Расея стратэгічна выгаднейшая для Беларусі,
чым Расея агрэсіўная, аўтарытарная і азіёпская. Варта спадзявацца, што Аляксей Навальны дапаможа ёй рухацца ў слушным кірунку.

Каментары42

Цяпер чытаюць

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»28

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская журналістка: Здаецца, Трамп усвядоміў цану, якую мая сям’я плаціць за гэту вайну3

Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі3

У шкляных бутэльках больш мікрапластыку, чым у пластыкавых — нечаканае адкрыццё вучоных3

Каралева НАТА. Хто гэта загадкавая жанчына ў жоўтым, якая ўразіла ўсіх на саміце10

«Я толькі аднаго хачу: каб вы паверылі мне зноў». Як прайшла першая акцыя Ціханоўскага ў Варшаве пасля вызвалення38

«Свой нос з Беластока яны не высоўваюць». Беларусы Падляшша скардзяцца, што беларусы новай хвалі эміграцыі не зацікаўленыя супольнымі справамі30

На беларускую біржу прыйшла першая кампанія з КНДР2

У Ляхавічах школьнік падчас футбольнага матча вывеў на табло нецэнзурнае слова. Як яму гэта ўдалося?1

На папцы ў Святланы Ціханоўскай цяпер партрэт палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута ФОТА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»28

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць