Афіша22

Запрашаем сёння на майстар-класы «Як адкрыць сваю кнігарню ў Беларусі?»

Беларуская літаратура цяпер на пад’ёме — засталося распавесці пра гэта беларусам.

3 верасня (аўторак) Кнігарня «логвінаЎ» ладзіць майстар-класы, падчас якіх слухачы даведаюцца:

— як знайсці прастору пад кнігарню і нікому яе не аддаваць

— як квітнее сучасная кнігарня з нулявым бюджэтам на рэкламу

— як прасоўваць беларускую літаратуру, калі ніхто не чытае (і асабліва — беларускія кнігі)

— як ладзіць літаратурныя імпрэзы, калі людзям не да літаратуры

У майстар-класах возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец, заснавальнік кнігарні «логвінаЎ»

Кацярына Пікірэня, дырэктар кнігарні «логвінаЎ»

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар кнігарні «логвінаЎ»

Удзел у майстар-класах — бясплатны. Пачатак заняткаў а 14-й, заканчэнне — а 17-й.

Запіс на майстар-класы — папярэдні. На электронную пошту

[email protected] калі ласка, дашліце вашу заяўку з пазнакай «Запіс».

У самой заяўцы напішыце вашае імя, ваш культурніцкі досвед, а таксама назву горада або вёскі, дзе вы бы хацелі адкрыць кнігарню.

Адрас правядзення майстар-класаў: Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць