Мова1818

Сёння — Дзень роднай мовы

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны на 30-й сесіі ЮНЕСКА у 1999 г. на прапанову Бангладэш.

Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала дзяржавай Бангладэш.

Што да беларускай адукацыі, то за 10 гадоў доля беларускамоўных вучняў скарацілася з 25 да 15%. 

Школьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, засталося толькі 15% (142 тысячы дзяцей, гэта кожны сёмы вучань). Яшчэ летась іх было 16,4%, а дзесяць гадоў таму — 24,8%. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы — усяго 2%.

Ва ўніверсітэтах сітуацыя крытычная. Па-беларуску вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за 600 чалавек, летась было каля 700 чалавек. Гэта ўсяго 1 з 670 студэнтаў.

«Наша Ніва» ў свежым нумары выдрукавала вялікі артыкул «Каталонскі прэцэдэнт для беларускай мовы». Гэта інтэрв’ю з Жордзі Бакардзітам — сакратаром старшыні Левай рэспубліканскай партыі Каталоніі пра гісторыю заняпаду і ўваскрасення каталонскай мовы.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа13

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

Беларускія хірургі правялі паспяховую дыстанцыйную аперацыю. Пацыент быў за 6 тысяч кіламетраў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа13

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць