Афіша11

Сёння — вечар памяці мастака Генадзя Хацкевіча

5 чэрвеня а 18-ай гадзіне ў канферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пл. Незалежнасці, 47) адбудзецца вечар памяці мастака Генадзя Хацкевіча. Сімвалічна, што падзея ладзіцца ў межах апошняй выставы, у якой удзельнічаў і на адкрыцці якой прысутнічаў сам мастак.

У вечары прымуць удзел сябры і блізкія аўтара: Аляксей Хацкевіч, Юры Хацкевіч, Вольга Сазыкіна, Андрэй Плясанаў, Адам Глобус, Артур Клінаў і інш. 

Падчас сустрэчы будзе паказана тэлепраграма «АРТиШОК» (рэж. Наталля Кацько) пра Генадзя Хацкевіча, а таксама фотаздымкі з архіваў сям'і і сяброў.

Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін).

03.06.1952, Мінск — 25.04.2014, Мінск

Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова (1962–1968), Мінскім мастацкім вучылішчы (1968–1972) у Алега Луцэвіча, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва (1976–1982, кіраўнік дыплому — Гаўрыіл Вашчанка).

Удзельнік выставак з 1972 г.

У 1987 спрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998 гг.).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, галерэях і прыватных калекцыях нашай краіны і замежжа.

X

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць