Грамадства44

На Гомельшчыне знікаюць Наташы і Светы

Але гэта не падстава для панікі.

На Гомельшчыне зафіксавалі прыкметныя змены ў выбары імёнаў для нованароджаных: традыцыйныя імёны, якія яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму былі вельмі распаўсюджанымі, сёння практычна зніклі са статыстыкі. На гэты факт звярнула ўвагу мясцовае ўпраўленне юстыцыі, піша Onliner.by.

З пачатку гэтага года ў рэгіёне не было зарэгістравана ніводнай нованароджанай з імёнамі Наташа, Света, Іра, Галя, Ліда і Люда. Яшчэ 20—30 гадоў таму гэтыя імёны лічыліся аднымі з самых папулярных і сустракаліся амаль у кожным калектыве і сям’і.

Паводле статыстыкі, да ліку амаль зніклых таксама ўвайшлі імёны Тамара, Раіса і Клаўдзія. За першыя чатыры месяцы года ў Гомельскай вобласці было зарэгістравана толькі па адной дзяўчынцы з імёнамі Ала, Вольга, Таццяна, Надзея, Любоў, Ніна, Зоя і Валянціна.

Сярод мужчынскіх імёнаў «тымі, што выміраюць» на Гомельшчыне цяпер лічацца Барыс, Генадзь і Віталь — у 2026 годзе іх не выбралі ні разу. Надзвычай рэдка таксама сустракаюцца імёны Анатоль, Валерый, Юрый і Васіль: кожнае з гэтых імёнаў было зарэгістравана ўсяго двойчы.

Пры гэтым некаторыя класічныя імёны паступова вяртаюцца ў моду. Так, імя Вера з пачатку года атрымалі 20 дзяўчынак. Сярод хлопчыкаў зноў становіцца папулярным імя Косця — так назвалі 18 нованароджаных.

Увогуле, здаецца, неўзабаве настануць часы, калі ўжо бацькі Платонаў, Маркаў і Міраславаў будуць з недаверам паглядаць на бацькоў Віталікаў і думаць: «Ну яны, канечне, выпендрываюцца».

Каментары4

  • Озорёнок
    05.06.2026
    Цікава статыстыка па Сашам ды Грышам
  • а
    05.06.2026
    а Алеся? яна ж з Палесся
  • Ёсік
    05.06.2026
    Анатоль? Усё жыцьцё будзе Толік. Кастусь, ні які не Косьця.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць