Свет22

Грэф спрагназаваў рост даляра ў Расіі і параіў несці грошы ў банкі

На сёння ўсё роўна самым даходным застаецца дэпазіт, сказаў кіраўнік Сбербанка.

Фота: прэс-служба Сбера

Кіраўнік Сбербанка Герман Грэф чакае курс даляра на ўзроўні 84—85 расійскіх рублёў [сёння — 73 рублі] да канца 2026 года і адначасова лічыць, што самым выгадным укладаннем грошай цяпер застаюцца банкаўскія дэпазіты, піша Moscow Times.

«Наш сённяшні прагноз на канец года — прыкладна 84—85 рублёў. Але прагноз, вядома, не ўлічвае ўсіх абставін, якія могуць узнікнуць», — сказаў Грэф.

Ён параіў прыватным інвестарам размяшчаць сродкі на дэпазітах. Паводле яго слоў, пры цяперашняй сітуацыі самым даходным інструментам на доўгай дыстанцыі застаюцца банкаўскія ўклады.

«Як ні парадаксальна, на сёння ўсё роўна самым даходным застаецца дэпазіт, пры тым што стаўкі зніжаюцца», — сказаў кіраўнік Сбербанка.

Паводле дадзеных ЦБ, сярэдняя максімальная стаўка па ўкладах у топ-10 расійскіх банкаў у трэцяй дэкадзе мая склала 12,97% гадавых. Ніжэй за 13% гэты паказчык апусціўся ўпершыню з кастрычніка 2023 года.

Падобную рэкамендацыю даў кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін. Ён таксама лічыць, што 1 млн рублёў [13,6 тысяч даляраў — НН] з гарызонтам укладанняў на адзін год цяпер лепш размясціць на банкаўскім дэпазіце або ў карпаратыўныя аблігацыі.

Аналітыкі ВТБ дапускаюць аслабленне расійскага рубля да 80 рублёў за даляр да канца года.

У Беларусі даляр сёння каштуе 2,8169 рубля, а 100 расійскіх рублёў — 3,8259 рубля.

У пачатку 2026 года даляр каштаваў 2,9047, а 100 расійскіх рублёў было 3,7058 беларускага.

Каментары2

  • Раз такое кажуць
    05.06.2026
    Значыць хутка ў расеі сапраўдны шваххх!
  • И
    05.06.2026
    Помним, проходили уже это - несите все свои сбережения на сберкнижку. Талоны и очереди на россии уже практикуют.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА14

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць