Афіша11

Cемінар «Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі» пройдзе ў Мінску 29 ліпеня

ГА Інстытут матэматыкі і кібернетыкі (Беларусь) праводзіць азнаямленчы семінар»Тэорыя ведаў і новыя кібернетычныя тэхналогіі»

Мэта: на семінары будзе расказана што такое тэорыя ведаў, і тэхналогіі, якія яна прапанавала для стварэння высакаякасных алгарытмаў, праграм, інфармацыйных сістэм і сетак

На каго разлічаны: на спецыялістаў зацікаўленых у росце ўласнага прафесійнага ўзроўня: праграмістаў, спецыялістаў у IT-тэхналогіях, мэнеджараў IT праектаў, якіх цікавяць інавацыйныя тэхналогіі стварэння праграм і інфармацыйных сістэм.

Час: 29.07.2014 у 19:00

Месца: Мінск, Маскоўская 20, пак. 500 (ст. м. «Інстытут культуры»)

Кошт: бясплатна

Што даведаюцца ўдзельнікі семінару?

  1. Кібернетыка. Навошта яна праграмісту

    Што рабіць калі напісаная праграма тармозіць? Ці не хапае памяці? Правільнае рашэнне – змяніць алгарытм. Вядома, што адны алгарытмы будуць эфектыўныя, а іншыя – не. Як граматна выбраць ці стварыць эфектыўны алгарытм для сваёй задачы? Як у гэтым пытанні дапаможа кібернетыка – пра гэта мы будзем гаварыць на семінары.

  2. Тэорыя ведаў. Яе адрозненне ад вядомых тэорый сістэм і кібернетыкі.

    Мы будзем гаварыць пра дзве асноўныя фішкі (інавацыі) кібернетычнай тэорыі ведаў. Першая – выкарыстанне для пабудовы алгарытму ўласных сувязей аб’екту (прадметнай вобласці). І чаму гэта дазваляе будаваць эфектыўныя алгарытмы. І другая – апісанне аб’ектаў, у якіх магчымыя інавацыі (у якіх у працэсе іх работы з’яўляецца навіна). А таксама – чаму ўсе тыповыя камп’ютарныя сістэмы: файлавыя сістэмы, сістэмы дакумента звароту, сайты, сеткі WEB і WEB 2.0 належаць да сістэм з навіной, чаму на практыцы ўлік гэтай навіны – неабходны. І абмяркуем новыя магчымасці якія даюць розныя алгарытмы з улікам такой навіны.

  3. Прыклады: алгарытмы тэорыі ведаў.

  • Іерархічныя алгарытмы дынамічнай камп’ютарнай графікі.

    Як паскорыць камп’ютарную графіку (відэя, анімацыю, 3D, картаграфію)? Як зрабіць яе рэалістычнай? Як пры гэтым абыйсціся без суперкамп’ютара? Як згенераваць яе ў рэальным часе? Гэта – адна з бягучых задач IT-індустрыі. Мы абмяркуем серыю алгарытмаў дынамічнай камп’ютарнай графікі, прапанаваных у тэорыі ведаў. У гэтых алгарытмах графічныя элементы звязаныя між сабой, што дазваляе зменшыць час выканання алгарытму да ~N (ліку піксэляў), а ў многіх практычных выпадках – да ~ln(N) – з нязначнай стратай якасці. На семінары будзе прадэманстраваны просты алгарытм, што дэманструе асноўную ідэю і магчымасці новай графікі. А таксама – расказана аб рашэнні гэтым жа алгарытмам іншых графічных задач: распазнавання (літар і выяў), гіперсціскання графікі (відэя), візуалізацыі «фізічнай» мадэлі ў рэальным часе. Аб досведзе выкарыстання гэтай графікі для картаграфіі, навігацыі, робататэхнікі, CAD, іншай спецыялізаванай графікі.

  • Новая іерархічная архітэктура баз ведаў.

    Як развязацца з праблемамі баз звестак? Як зрабіць базы стабільнымі? І маштабуемымі. Як пазбыцца патрэбы несупыннага ручнога адміністравання і абслугоўвання? Як аднавіць інфармацыю ў выпадку разбурэння структуры базы? На семінары будзе прадстаўленая іерархічная архітэктура баз ведаў (звестак), распрацаваная ў тэорыі ведаў, у якой адзінкі (запісы) утрымліваюць структуры і алгарытмы (прадметнай вобласці), што дазваляюць аднаўляць па адзінцы стан (змест) навакольных запісаў, структуру ўсёй базы. Прычым самі гэтыя алгарытмы – выпрацоўваюцца ў працэсе працы базы. У выніку, база такой архітэктуры здольная аднаўляцца і захоўвае дзеяздольнасць пры парушэннях элементаў і структуры. Будзе абмеркаванае стварэнне размеркаваных іерархічных баз: множанне баз з наступнымі ўзаемаабменамі (складаннем інфармацыі ў сістэме многіх баз).

  • Сеткі ведаў (knowledge networks) і сеткі ўлады (sway networks).

    Сучасныя сеткі – ствараюць магчымасць інфармацыйных абменаў. Але самі гэтыя абмены застаюцца неарганізаванымі, выпадковымі. Як адсеяць спам, рэкламу і інтэрнэт-махляроў? як выбраць інфармацыю, адпаведную твайму ўзроўню ведаў? Сёння – гэтыя задачы вырашаюцца ўручную. Сеткі ведаў (knowledge networks) і сеткі ўлады (sway networks) – новая архітэктура вышэйшага ўзроўня, якая ўладкуе абмен ведамі ў сетках (лакальных ці глабальных). Мы абмяркуем некаторыя ключавыя элементы гэтых сетак: яе структуру (сістэму іерархічныя каардынат), аўтаматызацыю надання каардынат, і працэсы ўзважвання (ацэнкі) кантэнту ў іх. Будзе расказана аб прыкладанні архітэктуры Сетак ведаў і сетак улады ў еўрапейскіх праектах, для стварэння галіновых і нацыянальных сетак у Беларусі.

  • Аэд-працэсар.

    Аэд-працэсар – архітэктура працэсара, распрацаванага ў тэорыі ведаў, здольнага складаць і множыць любыя лікі любой разраднасці: цэлыя, REAL, камплексныя, матрыцы, вектары, тэнзары і інш. Акрамя лікаў аэд-працэсар дазваляе разлічваць вынікі складання і множання (любога ўзаемадзеяння) любых сістэм апісаных тэорыяй ведаў. У тым ліку – графічных элементаў, запісаў іерархічных баз ведаў, інфармацыі ў сетках ведаў. Будзе паказаная структура аэд-працэсару, і абмеркаваная парадыгма праграмавання на аэд-працэсарах.

  • Складанне новых алгарытмаў сродкамі тэорыі ведаў.

    Любы эфектыўны алгарытм – выкарыстоўвае сувязі, уласцівыя яго аб’екту (прадметнай вобласці), каб вызначыць характарыстыкі аб’ектаў і яго частак і выключыць паўторныя пераразлікі. Тэорыя ведаў прапануе простую і звязную сістэму характарыстык: элементы, канструкцыі, сувязі, працэсы, мэты і інш., прыгодную для апісання любых сістэм (аб’ектаў), і такім чынам – для складання алгарытмаў для гэтых аб’ектаў. На семінары будзе расказана асноўныя схемы, развітыя тэорыі ведаў для апісання сістэм. А таксама – прадэманстраваныя прыклады выкарыстання гэтых схем для складаных задач.

  1. Магчымасці навучання тэорыі ведаў у Беларусі.

    Будзе расказана пра асноўныя магчымасці навучання тэорыі ведаў: курсы і семінары па тэорыі ведаў і яе алгарытмах і Асветную праграму Інфарматыка.

Хто будзе праводзіць семінар? Павел Бука. Аўтар курсаў па тэорыі сістэм, тэорыі ведаў, іерархічных алгарытмах дынамічнай камп’ютарнай графікі, камп’ютэрным мадэляванні механікі натуральных сістэм (фізічных, хімічных і біялагічных), апісанні сістэм сродкамі тэорыі ведаў, кібернетыцы грамадства і інш. Аўтар больш 50 навуковых публікацый па гэтых і іншых тэмах. Выкладчык і дырэктар навучальнага семінара Інстытута матэматыкі і кібернетыкі з 1995 года.

Дырэктар Інстытута матэматыкі і кібернетыкі.

Зарэгістравацца на семінар: дашліце на адрас [email protected] ліст з вашым імем, і словамі «Азнаямленчы семінар» у полі «Тэма».

Кантакты

+375 44 704 91.29 (velcom)

+375 29 768 86 23 (МТС)

+375 25 713 26 27 (life)

+375 44 540 83 58 (velcom)

[email protected]

https://www.facebook.com/infarmatyka

https://sites.google.com/site/infarmatyka

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць