даслаў чытач
Лукашэнка ў Гатаве, а там памылка ФОТА
Апошнія тыдні Гатава рыхтавалі да прыезду ППРБ. Тэрмінова клалі новы асфальт, прыбіралі смецце, наводзілі «марафет». А вось шыльду на аўтобусным прыпынку не замянілі…

Між тым, па-беларуску вырабы «скураныя», а завод «гарбарны». Гэтак жа, як вырабы «шкляныя», а выдзімаюць іх на «гуце». Дошкі рэжуць таксама не на «драўляным заводзе», а на лесапільні, пільні, пільніцы ці тартаку.
Захоўвайма нашу мову! Яна непаўторная, і робіць нас нацыяй.
-
«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню
-
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
-
Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ
Каментары