Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Грошы за "Сьмерць у бункеры"

Нобэль для беларусаў — журавель, Angelus мог бы стаць сініцай, піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

А хто пра яго чуў, пра твайго “Ангелуса”? Ніхто… Але ж: каму трэба, той чуў. Паглядзеў днямі па “скрынцы” цырымонію ўзнагароджаньня ва Ўроцлаве, цікава! Не сабраўся адразу напісаць, дык зараз напішу. Улады гэтага гораду заснавалі літаратурную прэмію Цэнтральнай Эўропы, але — за раман, што зьявіўся на польскім выдавецкім рынку, у польскім, зразумела, перакладзе. Зусім някепска і лягчэй, чымсьці з кніжным рынкам швэдзкім.

Скажу адразу: статуэтку з крыламі розных колераў далі аўстрыяку, праўда з адпаведным прозьвішчам — Марціну Поляку. Ягоны раман называецца “Сьмерць у бункеры. Аповесьць пра майго бацьку”, у галоўнага героя баця быў гэстапаўцам… Уладу ва Ўроцлаве ўзначальвае чалавек зь беларускім прозьвішчам Дуткевіч. Пісьменьніку-пераможцу даюць таксама грошы — 150 тысяч злотых. Прэмія, якая расьце нібы на дражджах, бо даляр падае. Гэта ўжо больш за 60 тысяч даляраў.

Нам доўгі час пракасоўвалі мазгі, калі карыстацца іхняй лексікай, што мы —навечна ва Ўсходняй Эўропе. Гэх, што зробіш… Аднак ва Ўроцлаве паведамляюць: у Цэнтральнай Эўропе 21 краіна. Беларусь? Само сабой таксама. Раней і Бэрлін быў ва Ўсходняй Эўропе. Напаўголасу палякі, ды суседзі па сацлягеры, нагадвалі сабе, што яны насамрэч цэнтральнаэўрапейцы. А мы й увогуле не чакалі. Дробязь, але прыемна. Пішы, пісьменьнік, раманы, прасоўвай на суседні рынак, у бок польскага чытача, забудзься часова на міражы.

Хто там яшчэ быў у сьпісах уроцлаўскіх? Пара сваіх, палякаў, нобэлеўскі ляўрэат Кэртэс, Кадарэ Ісмаіл, харватка Дубраўка Угрэшыч, якая (ах!) даўно жыве ў Галяндыі (зрэшты, а Кадарэ — у Парыжы). Быў яшчэ сярод іх (беларусы, зважай!) Ірванец, але бяз шанцаў, першага “Ангелуса” (а прэмія існуе толькі другі год) атрымаў ягоны сябра Андруховіч. Раман Дубраўкі называўся “Міністэрства болю”, названыя былі яшчэ дзьве папярэднія кнігі: “Музэй безумоўнай капітуляцыі” і “Чытаць забаронена”.

Але Дубраўку мы не чыталі, Кадарэ — наадварот. “Генэрал арміі мёртвых” уражваў, уражваў. Як нам сёньня гэта знаёма: батальён далакопаў беларускай савецкай арміі… Увогуле нашая рэчаіснасьць, дзеі нашыя з папярэдняга стагодзьдзя, з найноўшай гісторыі — салодкая мара сёньняшніх заходніх раманістаў. Але гэта наша, не чапай! І сам ня гам… Раман пісаць, гэта, па-мойму, — апантанасьць, самаахвярнасьць, апроч усяго іншага. Такога больш ніколі ня будзе: беларускі пісьменьнік ходзіць на працу, каб спакойна пісаць цагліны, якіх шчасьліва і конча чакая цьвёрдая вокладка, залатыя літары, тысячы рублёў зь Леніным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць