Свет5858

Парашэнка сустрэўся з бацькамі беларуса Міхаіла Жызнеўскага: Ваш сын — сапраўдны герой ФОТАФАКТ

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў ордэнам Герояў Нябеснай сотні трох замежнікаў — грамадзяніна Беларусі Міхаіла Жызнеўскага і грамадзян Грузіі — Зураба Турцыя і Давіда Кіпіані, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасці (падзей на Майдане ў студзені-лютым 2014 г.).

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведны дакумент Парашэнка падпісаў падчас сустрэчы з бацькамі Міхаіла Жызнеўскага, якім перадаў узнагароду іх сына.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў бацькам за тое, што выхавалі героя, памяць аб якім назаўжды застанецца ў сэрцах украінцаў.

«Ваш сын — сапраўды герой. Ён аддаў самае каштоўнае — сваё жыццё. І аддаў яе не толькі за свабоду Украіны, але і за тое, каб была дэмакратыя і свабода ва ўсёй Еўропе і ва ўсім свеце», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

У сваю чаргу маці Жызнеўскага распавяла, што ў Беларусі яе сына лічаць «бандытам і нацыстам», дадаўшы, што на магіле загінулага героя невядомыя пастаянна зрываюць украінскі сцяг. Яна выказала надзею, што званне Героя Украіны дазволіць змяніць стаўленне да яе сына.

Парашэнка нагадаў, што для загінуўшых герояў Рэвалюцыі годнасці была заснаваная ўзнагарода — ордэн Герояў Нябеснай сотні.

Прэзідэнт адзначыў, што робіць усё магчымае для таго, каб Жызнеўскі атрымаў званне «Герой Украіны», аднак цяпер закон не дазваляе ўручаць гэтую ўзнагароду замежнікам, і патрэбна адпаведнае рашэнне Вярхоўнай Рады. Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што парламент прыме неабходныя змены ў заканадаўства.

Каментары58

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА1

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць