Мова55

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за снежань — 2

Штотыдзень мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

3D-друк (праз злучок)

Героі-3, Дом-2 (пішам праз злучок)

бранхітУ, ракУ (усе хваробы маюць канчатак -у ў родным склоне)

МядзеЛ, з МядзеЛА, у МядзеЛЕ (горад)

інтэрпрЭтацыя

кіндАр-сюрпрыз

даследАваць, расследАваць, даследАванне, абследАванне

лепш галоўная бухгалтарка, а не галоўны бухгалтар, інспектарка, а не інспектар і г.д. (калі яна жанчына)

фаршУ, шакаладУ (рэчывы), лімітУ, рухУ, экшнУ (абстрактныя паняцці), анёлА, боханА, кошыкА, МінскА, КіевА (прадметы, асобы, гарады) (родны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду)

Ветхій завет (рас.) = Стары закон, Стары запавет (бел.)

грэцкія крупы, але грэчаская мова, па-грэчаску

каму? мужчынУ

«падчас» пішам разам

даручэнне, а не паручэнне

«пункты» збору, «пункты» раздачы лепш, чым «кропкі» раздачы, збору. «Кропка» пераважна ўжываецца толькі ў сэнсе знака пунктуацыі. 

з'Імчым, з'Інеў (апостраф + і пасля прыстаўкі з-), але падЫгралі, сЫгралі, дэзЫнфармацыя. міжІнстытуцкі

пераламленне святла, а не праламленне

па стылІ, па домЕ, бежучы па лязЕ, па днЕ мора

МаЙсей, Масей, а не Маісей

заслугоўваюць, а не заслужваюць

распаўсюджВанне спайсаў (а не распаўсюджанне)

лепш ужываць «сядаць», чым «садзіцца»

паўгода, а не паўгады

Каментары5

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць