Мова1313

Мова наша. Што значыць спанатрыць?

Ці Вам здаралася сустрэць гэтае слова? Яно, відаць, цяпер амаль звялося, бо пры апытанні шаснаццаць чалавек з дзевятнаццаці прызналіся, што не ўжываюць гэтага слова. Што ж яно значыць?

I пачаў пісар чытаць з самага пачатку, як калісь-то Анупрэй быў яшчэ пастушком у благога гаспадара, як гаспадар яму косці цёр… Слухаў, слухаў Анупрэй і дзіву даўся: СПАНАТРЫЎ-такі ўсё! Хацеў ён сказаць, але ў час стрымаўся». (Змітрок Бядуля, «Сон Анупрэя»)

Даўнейшыя варыянты гэтага слова — спанатраваць, спанетраваць. Паходзіць гэты дзеяслоў (як дапускае этымалагічны слоўнік) ад лацінскага penetrare — пранікаць, дасягаць, даследаваць.

Акрамя Бядулі выкарыстоўвае яго Купала і многія іншыя нашы паэты і пісьменнікі. Сустракаецца яно і ў перакладах Васіля Сёмухі. Яго фіксуе «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», слоўнік Байкова і Некрашэвіча. Найбольш поўна і трапна значэнне гэтага слова ілюструе слоўнік мовы Янкі Купалы.

  • СПАНАТРЫЦЬ (3) Зак. Абл. 1. Скеміць, зразумець. А кемкую меў ён [В. Дунін-Марцінкевіч] натуру, — Спанатрыў, дзе праўду шукаці. Памяці Вінцука Марцінкевіча ІІ 207. 2. Набыць. Бараны жалезнай Не спанатрыў ён [гаспадар], — Смыкам дапатопным Ёрзае загон. Гутарка аб кепскім гаспадару IV 160. 3. Прывыкнуць, прызвычаіцца. Ці сягоння, ці то заўтра — Як і ўчора, усё так; Стогн гняздзіціся спанатрыў, Жаль пляце свой мотак. Не спадзейся ІІ 211. Абв. пр. адз. м. спанатрыў (3): ІІ 207, 211; IV 160.

Мы бачым, што слова гэта мае некалькі значэнняў. Аж яны не надта далёкія адно ад аднаго. Згадзіцеся, што скеміць, зразумець, знайсці — значэнні даволі-такі блізкія ды могуць перацякаць з аднаго ў адно. А калі ты ўжо зразумеў, вынайшаў, знайшоў, адкрыў як рабіць нешта новае, то рабіць гэта стане тваім новым звычаем. Адсюль і прывыкнуць. Ад знайсці таксама недалёка і да купіць.

Ёсць яшчэ нешта, што аб’ядноўвае гэтыя ўсе значэнні. Калі словы знайсці, купіць, прывыкнуць — нейтральныя, то спанатрыць больш эмацыянальна важкае. Яно нясе ў сабе аспект чагосьці новага, чаго раней не было, дасягнутага насуперак нейкім перашкодам. Спанатрыў — гэта знайшоў тое, што было схавана, або не відно (пар. рус. обнаружить). Спанатрыў — навучыўся і паняў звычай рабіць штосьці, чаго не ўмеў, налаўчыўся. Спанатрыў — зразумеў штосьці, чаго дагэтуль не заўважаў. Думаецца мне, што гэтае слова найлепей пасуе на пераклад Архімедавага εὕρηκα [гэўрэка], больш знанага ў нас як «эўрыка».

Такія словы аздабляюць нашу мову, робяць яе выразнай, гаваркой і зыркай. Карыстаймася.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі20

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць