Мова1818

Мова наша. «На самай справе» — «і праўда», «далібог», «тым часам»

Як трэба «пісаць» — «на самой справе» ці на «самай справе»? А што гэта наогул значыць? Ці і праўда гэтак важна, якая яна — справа тая — «са́мая» ці «сама́я». Згадзіцеся, што выраз даволі-такі цьмяны. А яшчэ і ў каршэнь даюць за яго, калі нейкі не такі націск паставіш. Адным словам — адрачыся і дзясятаму заказаць.

Цьмяныя выразы — іх таксама варта захоўваць. Я люблю іх, калі яны маюць нейкую гістарычную ці стылістычную вартасць; калі яны ўжываліся ў Статуце 1588 г. ці паходзяць з нейкае рэдкае гаворкі. Тады яны і праўда добрая закраса для нашае гаворкі. Але «на самай справе» да такіх, відаць, не належыць і мы смела можам падабраць для яго зручнейшыя варыянты.

Я адзін час панадзіўся быў казаць «насамрэч». Як няма мяса, то і грыб закраса. Але ж і грыб той нейкі не надта ядкі. З грунту «насамрэч» гэта тое ж, што і «на самай справе», толькі што злепленае ў адно грувасткае слова.

Дык як жа сказаць прасцей ды ясней? «Гэта на самай справе добрая рэч» — «Гэта і праўда добрая рэч», «гэта далібог (дадушы) добрая рэч». «Я, на самай справе, хацеў пра іншае пагаварыць» — «Я, праўду кажучы, хацеў пра іншае пагаварыць». «Ён крыху баяўся гэтага, але на самай справе было зусім нішто сабе»… Вось да гэтага кантэксту зручны адпаведнік падае прафесар Фёдар Янкоўскі:

ТЫМ ЧАСАМ. 1. Адначасова з чымсьці, у той самы час.

Ён [гаспадар] выехаў з двара, аб'ехаў навакол, паставіў на агародзе каня, а сам у пуні захаваўся. Тым часам прыходзіць ксёндз, прыносіць гарэлкі. (Е. Рам., БНК, 1962).І пабег з млына. Тым часам заспявалі пеўні. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП).

2. На самой справе.

Я пашкадаваў дзіцяці, хацеў зрабіць лепш.., а тым часам зрабіў амылку [памылку]. Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). Прадалі, а тым часам не трэба было прадаваць: не лішні. Гл. р., Кл.

Літаратура падае на гэты выраз такія прыклады:

Ім здавалася, што шынкі пачнуць падсыхаць і набываць такі выгляд, у якім звычайна ўсе мы прывыклі іх бачыць, а тым часам адбывалася нібы наадварот. (Янка Маўр, «Палескія рабінзоны»)

Адным словам, ты іншы раз баішся гутарыць па-беларуску, а тым часам гэта так проста і прыгожа.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча8

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны19

Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення1

«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца4

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход23

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно13

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча8

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць