Мова1414

Мова наша. Тэрмінова — спешна, пільна 

У каментарах пад адным артыкулам хтосьці з чытачоў заўважыў, што мы зачаста ўжываем прыслоўе «тэрмінова». І слушна заўважыў.

Слова гэтае распаўсюдзілася досыць нядаўна. Я мяркую, распаўсюдзілася таму, што «тэрмінова — тэрмін» хораша кладзецца на расейскую мадэль «срочно — срок». Па-беларуску можна сказаць на некалькі спосабаў. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў такім значэнні падае слова «пільны»:

пільны, -ая, -ае.

1. Які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы. Толькі сыдзе снег — і да позняй восені не было часу займацца падрыхтоўкай: хапала іншай, больш пільнай работы! С. Александровіч. Сёння дзед Аляксей прыйшоў па вельмі пільнай патрэбе да начальніка міліцыі. Паслядовіч. Радыё — бясспрэчна, цудоўная рэч, але ж які неасцярожны гэты Віцька Радзюк, калі карыстаецца ім без пільнай патрэбы — няхай чуе ўвесь свет. Хадкевіч.

2. Старанны, руплівы, дбайны. — Але ж вы кажаце, што ён паслухмяны. А калі чалавек паслухмяны, то і пільны. Пальчэўскі. Самым першым друкаваным творам «Музыка» паэт [М. Багдановіч] выявіў ужо сваю пільную цікавасць да тэмы мастака і мастацтва. Лойка.

3. Уважлівы, неаслабны. Жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прыцягваюць пільную ўвагу даследчыкаў яшчэ з тых часоў, калі выйшла ў свет першая яго кніжка. Навуменка. Старшыня рыхтуецца да гутаркі аб пільным нясенні каравульнай службы. Жычка. Кожная лустачка хлеба была на пільным ўліку. Новікаў. // Зоркі, чуйны, праніклівы. Анісім спалохаўся пільнага Алімпінага позірку. Сабаленка. Затое ў Генадзя вока пільнае. Зрок у яго проста выдатны. Васілёнак.

Філолаг Юры Пацюпа раіць і іншы спосаб — «спешна». Гэтую ж лексему падае таксама і тлумачальны слоўнік:

спешны, -ая, -ае.

1. Які патрабуе хуткага выканання; тэрміновы. За дзвярыма грукаталі боты, Над сталом задумаўся марксіст І, адклаўшы спешную работу, Малаком пісаў па волю ліст. Грахоўскі. Як Антось мацней за ўсіх бегае, то яму даваліся найбольш спешныя заданні. Кулакоўскі. Калгас засыпаны дэпешамі З Масквы, Туркменіі, Дняпра, — І ўсе вітальныя і спешныя, То ад Івана, то Пятра. Астрэйка. // Які выконвае што-н. тэрміновае. Красуняй паланянкай паланёны, ён [Кайдан] выгнаў нават спешнага ганца, прысланага з далёкага загону, дагаварыць не даўшы да канца. А. Вольскі.

2. Які робіцца або адбываецца хутка; паспешлівы. Дзед Талаш з сваім войскам спешным маршам рушыў на Прыпяць, каб заняць пераправу. Колас. У штабах спешным парадкам складалі спісы. Пальчэўскі. Сяргееў быў здаволены, што хлопец не робіць спешных вывадаў, а цвяроза ацэньвае абстаноўку. Федасеенка.Чалавек дваццаць паліцыянтаў скакала на конях спешнай рыссю. Пестрак. //Уласцівы таму, хто спяшаецца. А Казік падбег да бацькі і, Юзік чуў, казаў ён спешным дрыжачым голасам: — Злодзей!.. Злодзей… Баранавых.

Такім чынам, калі нам апрыкрала занадта частае ўжыванне прыметніка «тэрміновы» разам з утворанымі ад яго словамі — мы смела можам выбраць паміж «пільны» і «спешны». Ад гэтага наш тэкст — ці то вусны, ці то пісьмовы — стане жывейшы і прывабнейшы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»2

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»2

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць