Афіша22

Уручэнне прэмій Адамовіча і Багушэвіча — 25 кастрычніка

25 кастрычніка, падчас уручэння прэміі Карласа Шэрмана, Беларускі ПЭН-цэнтр уручыць таксама свае традыцыйныя штогадовыя прэміі — прэмію імя Алеся Адамовіча і прэмію імя Францішка Багушэвіча. Пачатак мерапрыемства — а 19-й у Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601, ст. метро «Плошча Якуба Коласа»).

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Прэмія адзначае найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі былі Павел Шарамет, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Ганна Соўсь, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі і інш.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці чытачоў. Лаўрэаты мінулых гадоў — Лявон Баршчэўскі, Андрэй Катлярчук, Вольга Бабкова, Людміла Рублеўская, Дзмітрый Матвейчык, Анатоль Трафімчык і інш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

«І ўсё ж такі ён існуе!» У сеціве «спалілі», як выглядае новы электрагармонік МАЗ, якую завод трымае ў сакрэце10

У Віцебску жанчына збіла сужыцеля да першай групы інваліднасці. Колькі далі?3

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць