На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Шэсць пасажыраў маршруткі дастаўленыя ў бальніцу
Здарэнне адбылося сёння раніцай.

38‑гадовы кіроўца МАЗ, рухаючыся па ўнутраным кальцы ў раёне 10‑га км, пры выбары хуткасці руху не ўлічыў дарожную абстаноўку і не справіўся з кіраваннем.
У выніку МАЗ сутыкнуўся з аўтамабілем Nissan, які ад удару адкінула на Opel, што рухаўся ў спадарожным напрамку. Грузавік працягнуў рух і сутыкнуўся з маршрутным таксі Mercedes, а тое — з Geely.
У медыцынскія ўстановы дастаўлены шэсць пасажыраў маршруткі, а таксама 25‑гадовы пасажыр Geely.
Каментары