Свет1010

У «ЛНР» арыштавалі футбольных фанатаў: вінавацяць у шпіянажы 

Фота vk.com/bwultras.

«Міністэрствам дзяржбяспекі ЛНР падчас мэтанакіраванай працы па супрацьдзеянні дзейнасці замежных радыкальных груповак, якія пад кантролем спецслужбаў займаюцца прапагандай ідэалогіі крайняга нацыяналізму, распальваюць міжнацыянальную варожасць і ажыццяўляюць выведвальныя аперацыі на тэрыторыі рэспублікі, выяўлена група фанатаў футбольнага клуба «Зара» «Ультрас Чорно-бiлi», — паведамілі ў спецслужбе ЛНР.

На дадзены момант затрыманыя дзве асобы — 20-гадовы Уладзіслаў Аўчарэнка і 19-гадовы Арцём Ахмераў. Супраць іх распачата крымінальная справа па артыкуле «дзяржаўная здрада ў форме шпіянажу».

«У ходзе следчых дзеянняў ужо выяўленыя факты вярбоўкі грамадзян Аўчарэнкі і Ахмерава супрацоўнікам галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны з пазыўным «Вялікі і злы» і перадачы інфармацыі, якая складае дзяржаўную тайну, а таксама захоўвання сімволікі батальёна «Азоў», «Правага сектара», футбольнага клуба «Зара», распаўсюджвання імі неанацысцкай літаратуры і ўлётак з заклікамі да звяржэння канстытуцыйнага ладу рэспублікі», — гаворыцца ў заяве МГБ «ЛНР».

МГБ мае шырокі спектр прэтэнзій да фанатаў: «У цяперашні час праводзяцца праверкі на магчымае дачыненне членаў групоўкі да карэктавання артылерыйскага агню па Луганску ў 2015 годзе, да масавых забойстваў на Майдане ў Кіеве, у адэскім Доме прафсаюзаў, да правакацый і нападаў на актывістаў падчас правядзення рэферэндуму аб незалежнасці ЛНР».

«Луганскай народнай рэспублікай» былі абвешчаныя тыя тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны, якія былі занятыя расійскімі сіламі ў 2014 годзе. 

Футбольны клуб «Зара» працягвае выступаць у чэмпіянаце Украіны. Ад часу акупацыі Луганска ён праводзіць матчы ў Запарожжы. У чэмпіянаце займае другое месца пасля данецкага «Шахцёра», які ад 2014 года праводзіць хатнія матчы ў Львове.

Футбольныя фанаты «Зары» і данецкага «Шахцёра» ўдзельнічалі ў пратэстах супраць расійскага ўварвання ў Крым і Данбас.

Старонкі ультрас у сацсетках паведамляюць, што ў фанатаў у Луганску выявілі ўкраінскія сцягі і праўкраінскія ўлёткі. 

Фанат «Зары» ў Луганску сфатаграфаваўся з украінскім сцягам у цэнтры горада і выклаў фота ў інтэрнэт.
Тыя фанаты «Зары», што жывуць у Запарожжы, адрэагавалі на замах на кіраўніка «ЛНР» Платніцкага вось такой расцяжкай. Фота uapress.info.

Каментары10

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць