Сёння, 12 снежня, у мінскім клубе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію «Героі года» за 2016-ты. Імпрэза пачнецца а 19-й гадзіне.
Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях — «Адкрыццё» і «Героі». На званне «Адкрыццё году» сёлета прэтэндуе дзевяць намінантаў — гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka, SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd.
«Пры выбары намінантаў мы ўлічвалі як актуальнасць ды арыгінальнасць творчасці, так і актыўнасць выканаўцы, якая выяўляецца ў аўдыё- і відэарэлізах, актыўнасці ў сацсетках, прарыўных канцэртах на Радзіме ды за мяжой», — тлумачыць кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін.
У намінацыі «Героі году» cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, «Стары Ольса», Re1ikt, Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.
Пераможцы будуць названыя на 13-годдзі парталу Tuzin.fm, якое пройдзе ў клубе «Грай» 12 снежня. На канцэрце ў гэты дзень сыграюць некаторыя з намінантаў — Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Арганізатары папярэджваюць, што ў гэты вечар магчымыя сюрпрызы.
Трэк-ліст намінантаў на «Адкрыццё году»
Трэк-ліст намінантаў на «Герояў году»
Даведкі па тэлефоне +375 29 687-20-93.
Квіткі на SMSbilet.by i Bezkasira.by
Уваход — 12 рублёў (папярэдне), 15 рублёў (у дзень)
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары