Улада5757

Намеснік міністра замежных спраў: Не думаю, што расійскія войскі застануцца ў Беларусі

Алег Краўчанка. Фота mfa.gov.by.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка ўзяў удзел у дыскусіі «Між Усходам і Захадам: Беларусь на скрыжаванні». Яе арганізаваў у Вашынгтоне аналітычны цэнтр The Atlantic Council.

Алег Краўчанка расказаў, што на сваіх сустрэчах у Вашынгтоне будзе абмяркоўваць пытанне вяртання паслоў ЗША і Беларусі ў адпаведныя краіны. Аднак гаварыў ён пра гэта без вялікага аптымізму.

Адносіны Беларусі і Расіі Краўчанка параўнаў з адносінамі Канады і ЗША. Ён адстойваў меркаванне, што шырокія эканамічныя сувязі з Расіяй непазбежныя і выгадныя для Беларусі.

На пытанне, ці няма небяспекі таго, што расійскія войскі застануцца ў Беларусі пасля вучэнняў «Захад-2017», адказ намесніка міністра быў такі: «Я не думаю, што яны [расійскія войскі] застануцца. Гэта руцінныя, перыядычныя вучэнні, такія былі і раней».

«Для Расіі кошт трымання войскаў у Беларусі нашмат большы за выгады», — такое меркаванне выказаў іншы ўдзельнік дыскусіі, беларускі палітолаг Яўген Прэйгерман.

«Гэта было б гіганцкай стратэгічнай памылкай Расіі, хоць мы ведаем, што яны такія памылкі часам робяць», — адзначыў амерыканскі ўдзельнік дыскусіі, прафесар Універсітэта Пенсільваніі і дырэктар Biden Center for Diplomacy and Global Engagement Майкл Карпентэр.

З беларускага боку разам з Краўчанкам і Прэйгерманам прыехаў таксама кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

«Як і чакалася, пераконвалі, што трэба супрацоўнічаць і падтрымліваць Лукашэнку, бо калі гэта не рабіць, то прыйдзе Расея, — адзначае ў сябе ў фэйсбуку прысутны на дыскусіі журналіст Францішак Вячорка. — Хаця сам Краўчанка, наадварот, асцярожна казаў, што Расея не пагроза, з Расеяй будзем сябраваць нягледзячы ні на што. На пытанні пра пасадкі, разгоны, расправы далікатна выкручваліся. Казалі (не Краўчанка), што, калі ўвесці санкцыі, то могуць разганяць яшчэ больш. Казалі, што СМІ скажаюць інфармацыю, што ёсць вялікі прагрэс са свабодамі і дэмакратыяй, што апазіцыя слабая і не мае ідэяў. Зала рэагавала скептычна, нягледзячы на вялікую канцэнтрацыю мясцовых лабістаў», — адзначае Вячорка.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць