Падчас прагулкі па вуліцы Маякоўскага блогерка Ксенія Іваноўская заўважыла незвычайнага мінака. У траве ля берага ракі Лошыца нешта еў дарослы бабёр, піша Blizko.by.

Па словах дзяўчыны, спачатку яна падумала, што гэта камень. Калі аб'ект заварушыўся, мінчанка вырашыла, што гэта невялікі сабака.
Падышоўшы бліжэй яна са здзіўленнем выявіла, што гэта бабёр.
Сам бабёр цікавасці да блогеркі не выяўляў і падчас здымкі спакойна еў траву.
Ксенія дадала, што часта сустракала ў раёне Лошыцкага парку нутрый і плывучых пацукоў, а вось бабра жыўцом бачыла ўпершыню.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары
[Зрэдагавана]