Усяго патроху1111

Распаўсюджванне баршчэўніка ў Мінску ўдалося спыніць

У Мінску ўдалося спыніць распаўсюджванне баршчэўніка Сасноўскага, паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Алейнікава, перадае БелТА.

«Плошча, якая занятая баршчэўнікам, у горадзе не павялічваецца. У 2015 годзе мы дэталёва абследавалі тэрыторыі, у кожнай раённай адміністрацыі былі распрацаваныя планы мерапрыемстваў. Усім землекарыстальнікам выдадзеныя прадпісанні, дзе ўказана на неабходнасць не дапускаць росту расліны больш чым на 0,5 метра і яго цвіцення. У выпадку невыканання патрабаванняў прыцягваем прадпрыемства да адказнасці», — адзначыла Наталля Алейнікава.

Больш за ўсё баршчэўнік распаўсюджаны на тэрыторыі Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў. У тых раёнах горада, дзе плошча распаўсюджвання складае менш за 1 га, пастаўленая задача пазбавіцца ад інвазіўнай расліны да канца бягучага года.

Баршчэўнік Сасноўскага — буйная шматгадовая расліна, якая цвіце адзін раз з ліпеня па жнівень. У сярэднім адна расліна прадукуе каля 20 тысяч зярнят насення, асобныя адзінкі — больш за 100 тысяч. Баршчэўнік уяўляе пагрозу здароўю людзей, бо судотык з яго сцебламі, лісцем і кветкамі прыводзіць да з'яўлення на скуры апёкаў. Акрамя таго, ён выклікае экалагічныя праблемы: з-за хуткага развіцця папуляцый выцясняе іншыя расліны і захоўвае дамінуючую пазіцыю на захопленых тэрыторыях.

Пра баршчэўнік і іншыя інвазіўныя віды чытайце тут: Не мела баба клопату — завяла краба: топ-5 перасяленняў прадстаўнікоў флоры і фаўны

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць