Літаратура4646

Пра мастурбацыю і не толькі: апублікаваная аповесць на аснове ліставання Дастаеўскага з юнакамі з Беларусі

«Откровения юных душ»: у Амерыцы выйшла кніга Сямёна Букчына на аснове ліставання Дастаеўскага з маладымі людзьмі.

Фёдар Дастаеўскі. Фрагмент партрэта пэндзля Васіля Пярова. Фота з Вікіпедыі.

Амерыканскае выдавецтва Franc Tireur (Нью-Ёрк) выпусціла на рускай мове кнігу Сямёна Букчына «Откровения юных душ». У кнігу ўвайшлі дзве аповесці, пабудаваныя на ліставанні класіка літаратуры Фёдара Дастаеўскага з віцебскім гімназістам Уладзімірам Стукалічам і маладой мінчанкай Соф’яй Лур’е.

Віцебскі юнак вырашыў даверыць пісьменніку самыя інтымныя старонкі свайго жыцця. Дастаеўскі з уласцівай яму цікавасцю да тэмы ананізму літаральна прымусіў сарамлівага хлопца раздзецца.

Той вельмі перажываў з прычыны, што лісты пісьменніка могуць трапіць на вочы родным. І таму ён знішчыў іх. Але лісты самога Стукаліча захаваліся ў архіве Дастаеўскага і ўпершыню цалкам друкуюцца ў кнізе. Стукаліч двойчы наведаў пісьменніка ў Пецярбургу.

Іх размовы і ліставанне выходзілі за межы інтымнай тэмы, якая вельмі хвалявала падлетка. Віцебскі гімназіст таксама пісаў Дастаеўскаму аб праблемах і навакольнага, і расійскага жыцця.

Ён імкнуўся далучыць рускага пісьменніка да складанасцей тагачаснага нацыянальнага побыту ў Беларусі і

ў адным з лістоў з выклікам падкрэсліў, што, пры ўсёй сімпатыі да рускіх, ён перш за ўсё лічыць сябе беларусам і бачыць сваю будучыню ў тым, каб працаваць на адукацыю і выхад з цемры беларускага народа.

Пазней Уладзімір Казіміравіч Стукаліч скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, шмат пісаў і друкаваў на тэмы беларускай гісторыі, стаў вядомым у Віцебску грамадскім дзеячам.

Менавіта ліберальная грамадская дзейнасць, у тым ліку скіраваная на ўмацаванне нацыянальных прыярытэтаў беларусаў, стала прычынай расстрэлу Стукаліча віцебскай ЧК у 1918 годзе.

Другая аповесць прысвечана сустрэчам і ліставанню Дастаеўскага з дачкой мінскага фінансіста Сафіяй Лур’е.

Яна збіралася ехаць у якасці медыцынскай сястры ў Сербію на расійска-турэцкую вайну і прыехала параіцца да яго. Пісьменнік горача вітаў гэта жаданне маладой мінчанкі і распавёў пра іх сустрэчу і размову ў адным з нумароў свайго «Дневника писателя». Жаданню Соф’і запярэчыў бацька, і паездка не адбылася. Але кантакты яе з Дастаеўскім працягваліся. У адным з лістоў Соф’я падрабязна распавяла пісьменніку пра пахаванне доктара Гіндэнбурга, якога за добрае і бескарыслівае сэрца любілі ўсе жыхары Мінска, асабліва бедната. Таму яго пахаванне стала нечуванай дагэтуль у горадзе грамадзянскай акцыяй. У апошні шлях доктара праводзіў літаральна увесь Мінск. Дастаеўскі, якога вельмі хвалявала гуманістычная праблема «всечеловека», амаль без змен змясціў вялікі ліст Соф’і Лур’е ў чарговым нумары «Дневника писателя». Такім чынам маладая мінчанка ў пэўным сэнсе стала сааўтаркай вялікага рускага пісьменніка.

Частка лістоў Дастаеўскага да маладой мінчанкі захавалася і ўвайшла ў ягоны збор твораў. А частка згубілася. Затое лісты самой Сафіі Лур’е захаваліся цалкам у архіве Дастаеўскага і, як і лісты У.Стукаліча, надрукаваныя ў кнізе С.Букчына.

Сафія Лур’е памерла маладой жанчынай. Яна займалася перакладчыцкай дзейнасцю, перакладала на нямецкую Дастаеўскага, Чэхава, Караленку.

Яе сын Пол Эпштэйн стаў вядомым фізікам, прафесарам Калумбійскага тэхналагічнага інстытута, у архіве якога захоўваюцца ягоныя ўспаміны, у тым ліку ў іх гаворыцца і пра ліставанне яго маці з Дастаеўскім, пра лёс іх перапіскі.

Творчасць Фёдара Дастаеўскага — адна з вяршынь сусветнай літаратуры. Ён не проста пранікаў у глыбіні чалавечай душы, ён імкнуўся апісаць страсці, якія валодаюць чалавечай душой, ірацыяльныя памкненні. Пры гэтым ён быў крытычны да заходнееўрапейскай цывілізацыі, да каталіцызму і пратэстантызму і, адначасова, да ліберальных, сацыялістычных і атэістычных ідэй. Усяму гэтаму ён процістаўляў праваслаўную Расію і «рускую душу». Ліставанне Дастаеўскага з беларусамі дазваляе лепш зразумець, як пісьменнік збіраў матэрыял для сваіх твораў.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі15

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў3

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян6

Новы графік БЧ скасоўвае два цягнікі ў Віцебскай вобласці. Без чыгункі застануцца і некаторыя райцэнтры11

«Калі б у Беларусі ўсё было добра, то вашы б не ехалі сюды па каўбасу». Рэпартаж з прымежных Баброўнікаў30

Мінчанка абвінаваціла правінцыялаў, якія імкнуцца ў сталіцу, у калгасным менталітэце. Ёй адказалі26

«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада7

Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кашом лісічак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі15

Касмічная турыстка Марына Васілеўская выйшла замуж за касманаўта Навіцкага? Яны носяць пярсцёнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць