Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Гарбата з джынджарам

Пра канец гарадзенскага лета піша на сваім блогу Сяргей Астравец.

Прызнацца, гэта загаловак заўчорашні. Я ня стаў піць звычайную каву зранку, зламаў традыцыю, узяў чырвонай гарбаты. Я нават пачытаў Гесэ, я затрымаўся на газэтных артыкулах, а не зазірнуў толькі, не прагартаў. Таксама прыемнасьць. Але потым усё роўна навалілася праца, і ты ператварыўся ў машыну, у гадзіньнікавы мэханізм.

Праўда, застаўся дзёньнікавы запіс з той раніцы, зроблены за гарбатай з джынджарам: “Заканчваецца файнае лета, файнае ў кліматычным сэнсе, першае лета з лагодным надвор’ем, без задухі, сьпякоты, без чаканьня — калі нядобры час скончыцца, які часткова, нават значна паралізуе жыцьцё, рухі, дзейнасьць, жаданьні, запавольвае думкі, штучна замарожвае волю, тармозіць рэакцыі, псуе тваё існаваньне, тлуміць рэчаіснасьць, адмяняе прыемнасьць, задавальненьне, робіць усё невыносным, папросту ўпадаеш у летні анабіёз, як пустэльная жывёліна дзесь у Сахары”.

Дзесяць дзён таму ў цябе напісаўся тэкст з узгадкамі тэлевізійна беднаватай сьвежай міні-вайны. Ты папярэдзіў чытача: ты не займаешся ў прыватным дзёньніку гарачымі навінамі, але пад уплывам вулічных гутарак з гарадзенскім народам атрымаўся гатовы тэкст. Аднак ставіць яго на блог жаданьня не ўзьнікла, хаця тэма застаецца актуальнай. Усё ж хочацца вярнуцца да сваіх бараноў: пісаць пра горад, пра думкі і пачуцьці ў сувязі зь ім, з нагоды яго.

За год існаваньня гэтага блогу, “Праз гарадзенскія акуляры”, атрымалася дакладна семдзесят тэкстаў. Засталіся яшчэ не закончаныя і дзясяткі нявыкарыстаных тэмаў таксама. Нерэальна засяроджвацца толькі на гэтым. Але горад, горад, ён — вось, навокал, ён страляе вясельнымі фэервэркамі, б’е гадзінькавым звонам, распаўсюджвае ў паветры па чарзе то касьцельныя, то царкоўныя мэлёдыі званіцаў. Ён безупынна гамоніць па кішэнных тэлефончыках, ён дамаўляецца запамінальна выкарыстаць апошнія летнія выходныя.

А тэлештукар, які раптоўна трапіўся на шляху да музычнага каналу, раптам прыпыняе тваю руку словамі, а зараз — “самыя яркія падзеі ў краіне за дзень”. І ты як разявака спыняешся на пляцы, дзе бясплатныя хлябы зь відовішчамі. Невытлумачальная краіна, дзе самымі яркімі падзеямі зьяўляюцца змрочныя твары, хутчэй нават адзін плюс масоўка. Грашовы мех — напалову рахункавод Вотруба, напалову Пятрушка, учотчык, які амаль выкапаны Пятрушка, палкоўнікі — драўляныя жаўнеры Урфін Джуса зь дзіцячай кніжкі. Рэчаісна самым яркім аказаўся палетак зь вечаровым сонцам, па якім рухаўся трактар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць