Спорт22

Беларускі пакажуць, як трэба набіваць мяч на шпільках

Дзясяткі беларускіх прыгажунь, сярод якіх жонкі і мамы футбалістаў, спартсмены і блогеры, збяруцца 13 ліпеня ў дзіцячай fun-зоне «Спорцік», каб паказаць «фінты» з мячом і нагадаць: футбол — спорт для ўсіх. На спартыўны перфоманс усіх беларусак запрашае «Святая крыніца. Спорцік» («Святой источник. Спортик»), і абяцае ў гэты дзень навучыць «чаканцы» — набіванню мяча — нават тых, хто прыйдзе на шпільках. Пачатак а 17-й гадзіне.

У дзіцячай fun-зоне «Спорцік», куды бацькі прыводзяць дзяцей, каб навучыць гуляць у футбол і прышчапіць здаровую звычку піць чыстую ваду, штодня праходзяць трэніроўкі з самымі вядомымі спартыўнымі школамі і чэмпіянаты па футболе, толькі большасць удзельнікаў і трэнераў — мужчыны.

«Для юных футбалістаў прыкладам для пераймання часцей становяцца таты-спартсмены, а мамам дастаецца роля самых адданых заўзятарак, — распавядае Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святая крыніца. Спорцік» і арганізатар першай дзіцячай фан-зоны. — «Святая крыніца. Спорцік» дапамагае прывіваць дзецям актыўны лад жыцця і звычку піць чыстую ваду праз гульню, у якой могуць быць на вышыні і тата, і мама. Мы хочам падкрэсліць ролю мамы ў выхаванні юных спартсменаў, і ў цэлым у футболе, таму на адзін дзень памяняем іх месцамі: пакуль мамы гуляюць у футбол, таты і дзеці за іх заўзеюць».

Займацца з беларускімі мамамі на дзіцячай fun-зоне будзе футбалістка «Зоркі-БДУ» і трэнерка мінскага «Дынама» Дыяна Тропнікава. Яна правядзе майстар-клас па чаканцы мяча, да якога далучацца жонкі беларускіх футбалістаў, спартсменкі і мадэлі. У дзіцячай fun-зоне «Спорцік» дзяўчаты будуць біць па варотах усляпую, вучыцца футбольнаму фрыстайлу, а таксама пазмагаюцца адна з адной у конкурсе на самую гучную фанацкую крычалку.

Падчас футбольнага флэшмобу два дзясяткі прыгажунь будуць адначасова набіваць мяч. Рабіць гэта, вядома, лепш у спартыўным абутку, але запрашаюць прыходзіць і на абцасах — майстар-клас па набіванню на 10-сантыметровай шпільцы пакажуць футбалісткі нацыянальнай зборнай.

Каб далучыцца да флэшмобу, усе мамы могуць пакінуць заяўку на сайце.

Таты, для якіх гэты дзень ва ўсіх сэнсах выдасца без футбола, правядуць час на fun-зоне таксама з карысцю: яны даведаюцца, як сабраць здаровую «ссабойку» дзіцяці. Акрамя таго, пра тонкасці камунікацыі з юнымі футбалістамі раскажа спартыўны псіхолаг Дар'я Мельхер.

Расслабіцца бацькі з дзецьмі змогуць ў водным «бары», дзе замест салодкіх напояў падаюць прыродную ваду «Святая крыніца. Спорцік», а водныя «бармэны» могуць разлічыць рэжым правільнага піцця ў залежнасці ад вагі, росту і фізічнай падрыхтоўкі.

Дзіцячая fun-зона «Спорцік» працуе ў Парку Перамогі штодня з 16:00 да 20:00. Фінальная трэніроўка тут пройдзе 15 ліпеня на вырашальны матч мундыяля.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою13

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»6

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы12

Трамп заявіў, што новы вярхоўны лідар Ірана жывы, але паранены

Сям’я Вані Сцяцэнкі, які праходзіў рэабілітацыю ў Дубаі, тэрмінова вярнулася дамоў2

Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта10

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою13

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць