Музыка33

«Удакладняць — гэта ўжо рабіць адрозненне». Вакол італьянскага спевака з Еўрабачання ўзнік палітычны скандал

Mahmood на Еўрабачанні ў цішотцы з выявай Віктара Цоя. Фота з інстаграма спевака.

Выбар італьянскага спевака на Еўрабачанне выклікаў палітычны скандал. Італьянскі віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні раскрытыкаваў выбар журы, бо Мамуд — сын са змяшанага шлюбу егіпцяніна і італьянкі.

Італія цяпер пасылае на «Еўрабачанне» пераможцу фестывалю ў Сан-Рэма, а ён, у сваю чаргу, ператварыўся ў італьянскую версію «Голасу краіны», «Х-фактару». Гледачы прагаласавалі за спевака Ultimo, журы і прэса аддалі перавагу Mahmood-у (па-італьянску чытаецца як «Мамуд»).

Папуліст Сальвіні тут жа ўхапіўся за гэтую сітуацыю, каб раскрытыкаваць «эліты», якія не прыслухоўваюцца да «народу».

«#Mahmood…………… мах…………Самая прыгожая італьянская песня?!? Я б выбраў #Ultimo, а што скажаце вы??» — такім твітам адгукнуўся на перамогу Мамуда палітык.

Сам Мамуд спакойна ўспрыняў спробы палітызацыі яго перамогі. «Не, я не хачу ўступаць ні ў якую палеміку, — сказаў ён. — Я італьянскі пацан на 100%. Я сын мамы сардкі і таты-егіпцяніна». Ён спакойна адзначыў, што яго пакаленне нашмат больш «інтэграванае», змяшанае, чым ранейшыя.

Выступ Мамуда на Еўрабачанні аказаўся поспехам. Ён заняў другое месца, і толькі на трохі адстаў ад пераможцы. Прычым за яго аднолькава добра галасавалі як журы, так і гледачы.

Яго песня — крык душы аб сыходзе бацькі з сям'і, пра тое, што ад бацькі патрэбны не толькі грошы (назва песні — Soldi), а жывы кантакт.

Маці спевака з татам развяліся, калі яму было 5 гадоў, і ён амаль не бачыў бацькі. Па-арабску ён не гаворыць, затое размаўляе па-сардску — мове вострава Сардынія, адкуль паходзіць мама. Вырас ён у адным з мікрараёнаў Мілана. «На перыферыі вельмі горача» — першыя словы песні.

Тэкст песні — па-італьянску, гэта складаная лірыка. У прыпеве песні некалькі слоў таксама па-арабску: «Сынку, сынку, даражэнькі, хадзі дамоў» — гэта адзіныя словы, якія сын запомніў ад таты — словы, якімі бацька клікаў яго з двара дахаты. Кліп на песню сабраў 82 мільёны праглядаў.

Мамуд — такі чысты прадукт італьянскай культуры і італьянскага шоу-бізнэсу. Што цікава, на сардскім дыялекце ён гаворыць, затое не разумее англійскай мовы.

Як і пераможца конкурсу, нідэрландзец Данкан Лоўрэнс, Алесандра Мамуд гей, аднак ён вельмі крытыкуе тых, хто акцэнтуе сваю сэксуальнасць. «Я з пакалення, для якога не мае значэння колер скуры ці ты кахаеш чалавека аднаго ці другога пола, — сказаў Мамуд у інтэрв'ю выданню «Кар'ерэ дэля сэра». - Я ніколі не казаў, што я гей. Я заручаны, і я палічыў бы няветлівым пытанне, заручаны я з дзяўчынай ці хлопцам. Удакладняць — гэта ўжо рабіць адрозненне».

«Разнастайнасць — гэта каштоўнасць», — паўтарае ён у розных інтэрв'ю.

Італія, як і Францыя, традыцыйна пасылаюць на Еўрабачанне песні на нацыянальных мовах. Два гады таму высокае месца заняў Francesco Gabbani з Occidentali's Karma. Там таксама была складаная лірыка з гульнёй слоў, і песня на сёння набрала амаль 220 мільёнаў праглядаў на Ютубе.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця7

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне едуць у Беларусь на святы: браніраванне гатэляў падскочыла10

Першая краіна свету забараняе сацсеткі для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Як гэта будзе працаваць6

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі3

Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі7

«Яго не існуе». У адміністрацыі Трампа пацвердзілі спыненне працы DOGE, якім кіраваў Маск2

Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў22

Літоўскія фуры праз мяжу ўсё яшчэ не едуць3

Грошы ў Беларусь вязуць фурамі. Як дальнабоі і не толькі напаўняюць краіну валютай18

Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве дняпроўскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця7

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць