За граніцай дарогі абсаджаны фруктовымі дрэвамі, і нікому ў галаву ня прыйдзе яблычка з дрэва ўкрасьці. У нашай старонцы крыху іначай вядзецца.
В. Паўліняты, Віленск. губ. Вялейск. пав. За граніцай дарогі абсаджаны фруктовымі дрэвамі, і нікому ў галаву ня прыйдзе яблычка з дрэва ўкрасьці. У нашай старонцы крыху іначай вядзецца. Гэтак нядаўна селянін з в.Паўліняты І.Аў-іч забраўся ў чужы сад, украў адтуль сем дрэвак і завёў у сябе садочак. Але ў скорасьці агледзеліся, і прыйшлося Аў-вічу дрэўцы аднесьці, а якая яшчэ будзе яму награда – нямаведама, бо ўраднік зрабіў пратакол і пайшла справа ў суд.
М. «Наша Ніва». 1911. № 20–21
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары