Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку 2 верасня — самога Лукашэнку, як і звычайна па серадах, не паказвалі, — заявіў, што беларускі экспарт сутыкаецца з праблемамі, у першую чаргу ў сферы лагістыкі.

Па словах Турчына, эканамічная сітуацыя ў краіне ў цэлым застаецца станоўчай: за сем месяцаў назіраецца рост ВУП, а большасць галін выйшла на станоўчую дынаміку. Аднак становішча ў розных галінах і на асобных прадпрыемствах істотна адрозніваецца.
Сярод асноўных цяжкасцяў прэм’ер назваў праблемы з дастаўкай экспартных грузаў. Змены ў міжнароднай сітуацыі ўплываюць на беларускіх вытворцаў і прымушаюць шукаць альтэрнатыўныя маршруты для паставак за мяжу.
Нягледзячы на гэтыя праблемы, Турчын заявіў, што ўрад захоўвае асцярожны аптымізм і разлічвае на працяг станоўчых эканамічных тэндэнцый да канца гэтага года і ў пачатку наступнага.
У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын
Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы
Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі
Каментары