46‑гадовы мужчына ноччу прабраўся на тэрыторыю прадпрыемства, з якога яго раней звольнілі і скраў адтуль больш за 90 тысяч рублёў.

Прадстаўнік адной з гомельскіх арганізацый заявіў у міліцыю пра знікненне з офіса буйной сумы. Па падазрэнні ў крадзяжы затрымалі 46‑гадовага жыхара Гомеля.
Паводле сілавікоў, ноччу мужчына пранік на ахоўную тэрыторыю прадпрыемства, дзе раней працаваў. У кабінеце кіраўніка ён знайшоў ключы ад сейфа і забраў адтуль больш за 90 тысяч рублёў.

Частку грошай мужчына закруціў у шкляныя слоікі. Адны закапаў у сябе, іншыя — на лецішчы сужыцелькі. Частку грошай патраціў.
Большую частку скрадзенай сумы знайшлі і канфіскавалі. Супраць гамельчука распачалі крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары