Грамадства

Данейка і Швец абверглі датычнасць да стварэння прарасійскай сілы

Павел Данейка. Фота Сяргея Гудзіліна

Расійскае выданне The Insider апублікавала некалькі дакументаў з перапіскі начальніка ўпраўлення прэзідэнта Расіі па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі генерала Службы знешняй разведкі РФ Уладзіміра Чарнова, якія тычацца Беларусі. З іх вынікае, што ў Крамлі ідзе праца з беларускім «актывам» па стварэнні новай партыі з працоўнай назвай «Права народа», якая будзе выступаць супраць Лукашэнкі, але за інтэграцыю з Расіяй.

Паводле выдання, Масква для захавання ўплыву ў Беларусі плануе стварыць сетку палітычных лідараў, структур, рэсурсную базу і інфармацыйную сетку. У «актыў» увайшлі старшыня праўлення грамадскага аб'яднання падтрымкі бізнэсу і прадпрымальніцтва «Садзейнічанне і развіццё» Максім Лявоненкаў, заснавальнік групы кампаній «Фермент» Валерый Бястолкаў, старшыня савета дырэктараў «Фармлэнд» Іван Лагавы, дырэктар «Цэнтра лічбавай трансфармацыі» Максім Тарасевіч, старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец, сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ Павел Данейка. У артыкуле прыводзяцца выказванні гэтых экспертаў падчас круглага стала ў расійскім цэнтры сацыяльна-кансерватыўнай палітыкі.

— Мы сапраўды ўдзельнічалі ў круглым стале ЦСКП у ліку іншых. Цытаты, якія прыпісваюцца ж нам, вырваныя з кантэксту перакручаныя, — сказаў Tut.by Аляксандр Швец. — Але мы праводзім масу экспертных кансультацый штодня. Такая функцыя РСПП, тым больш што расійскі вектар аб'ектыўна важны для бізнэсу.

Па яго словах, «аб палітычных партыях у будучыні гаворка ішла з расейскага боку».

— Сапраўды, мы займаемся распрацоўкай прапаноў па выхадзе Беларусі са складанай сітуацыі — перш за ўсё з пункту гледжання сацыяльна-эканамічнай праблематыкі і інтарэсаў нашых членаў — прадстаўнікоў прыватнага бізнэсу. Магчыма, хтосьці вырашыў скарыстацца імі. Прыватны сектар стаў дастаткова ўплывовай сілай у нашым грамадстве. Праз запрашэнне нас да ўдзелу ў кансультацыях расійскі бок спрабуе атрымаць пункт гледжання гэтага сектара і зразумець, як яго ўжыць у сваіх мэтах. Але РСПП паводле статуту не ўдзельнічае ні ў якіх палітычных партыях. Мы сваёй пазіцыі па сітуацыі не ўтойваем, пастаянна яе асвятляем у СМІ. Чарговы планавы раўнд зносін з прэсай запланаваны на пачатак наступнага тыдня, там будзе разгорнута дадзена пазіцыя і напрамкі нашай дзейнасці на будучыню, — адзначыў Аляксандр Швец. Ён дадаў, што асабіста ні з кім не знаёмы з Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Павел Данейка таксама пацвердзіў толькі ўдзел у якасці эксперта ў круглым стале Цэнтра сацыяльна-кансерватыўнай палітыкі ў фармаце відэаканферэнцыі. Пры гэтым ён зняпраўдзіў інфармацыю, што абмяркоўваў стварэнне партыі і сустракаўся з кім-небудзь з Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Апублікаваны дакумент АП Расіі аб стратэгіі захавання ўплыву ў Беларусі з улікам непапулярнасці Лукашэнкі

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць