РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»
Калонка члена расійскага Савета па знешняй і абароннай палітыцы Аляксандра Насовіча, што Расію чакае яшчэ адна «СВА», а менавіта вайна з Літвой, была апублікавана сёння раніцай.

У матэрыяле гаварылася пра патэнцыйную магчымасць Літвы размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю і пра тое, як Расія павінна будзе на гэта адказаць. На думку аўтара матэрыялу, у такім выпадку Расія можа адмовіцца ад уводу сухапутных войскаў і адразу нанесці ракетны ўдар з адпаведным зарадам.
«Нельга сказаць, што ў Расіі зусім няма выбару. У Расіі ёсць выбар: як ваяваць. Гаворка нават не пра тое, доўга ці хутка. Зразумела, што хутка: ваенны канфлікт у Прыбалтыцы проста ў сілу геаграфіі не можа быць такім жа, як ва Украіне», — лічыць Насовіч.

Публікацыю заўважылі іншыя СМІ, якія напісалі пра яе. Неўзабаве калонку з сайта РІА Навіны» выдалілі.
Спачатку адкрывалася старонка з памылкай 404, а пазней выданне вырашыла растлумачыць выдаленне матэрыялу.
«Артыкул пазаштатнага аўтара Аляксандра Насовіча быў выдалены з сайта ria.ru, паколькі не адпавядае меркаванню рэдакцыі, рэдакцыйнай палітыцы і дзяржаўнай палітыцы Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца цяпер у паведамленні.

Каментары