Грамадства55

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Вадзім Альшэўскі заявіў, што ў краіне ў найбліжэйшыя некалькі гадоў могуць з'явіцца панэльныя дамы вышынёй не менш за 25 паверхаў. Пра гэта ён расказаў журналісту выдання Blizko.by на будаўнічай выставе BudExpo-2026.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Blizko.by

Па словах міністра, над стварэннем такіх высокіх панэльных дамоў цяпер працуюць, але назваць дакладныя тэрміны пакуль складана. Пры гэтым ён запэўніў, што ў найбліжэйшыя пару гадоў такі праект абавязкова павінен быць рэалізаваны.

Акрамя панэльных дамоў, у Мінску плануюць узвесці і значна больш высокі маналітна-каркасны будынак.

Альшэўскі паведаміў, што ёсць задумка пабудаваць у сталіцы дом вышынёй 53 паверхі.

Пакуль самым высокім панэльным жылым домам у Беларусі лічыцца 24‑павярховы будынак у Гомелі, завершаны ў 2025 годзе. У ім 184 кватэры: аднапакаёвыя плошчай ад 46 квадратных метраў, двухпакаёвыя — ад 49, трохпакаёвыя — ад 83 квадратных метраў. Праект гэтага дома прэзентавалі яшчэ ў 2021 годзе. Спачатку будынак планавалі зрабіць авальнай формы, але праз год прадставілі абноўлены, прастакутны варыянт. Побач пачалі ўзводзіць яшчэ два такія дамы.

У Мінску панэльных дамоў вышынёй 24 паверхі пакуль няма. У мікрараёне Новая Баравая, які адміністрацыйна адносіцца да вёскі Копішча Бараўлянскага сельсавета, ёсць 23‑павярховы панэльны дом на вуліцы Авіяцыйнай, 47. Яго будавалі ў 2022—2024 гадах.

Ідэя ўзвядзення 25‑павярховых панэльных дамоў у Беларусі абмяркоўваецца ўжо больш за 15 гадоў. Яшчэ ў 2010 годзе намеснік галоўнага інжынера МАПІДа Андрэй Шаліма казаў, што дамы серыі М 111‑90 плануюць павялічыць да 25‑ці паверхаў. Паводле яго, гэта дазволіла б ушчыльняць забудову, рабіць новыя мікрараёны больш выразнымі і ствараць архітэктурныя акцэнты замест суцэльных шэрагаў шматпавярховікаў.

Пакуль такі праект так і не быў рэалізаваны. Найбольш высокія шматпад'ездныя панэльныя дамы цяпер будуе Завод эфектыўных прамысловых канструкцый. Серыя 24-РС, якая выкарыстоўваецца для іх узвядзення, прадугледжвае будаўніцтва дамоў не толькі на 19, але і да 24 паверхаў. Першыя дамы гэтай серыі цяпер маюць тры пад'езды і 19 паверхаў. Адзін з іх, на вуліцы Паўліны Мядзёлкі, ужо пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю.

Каментары5

  • Вынаходнік
    25.09.2026
    Можа прасцей будзе сталіцу ў Смалявічы перанесці?
  • Очень нам не хватает панельных небоскребов
    25.09.2026
    Очень. Особенно в Минске.
  • Нагадала
    26.09.2026
    - Мы стварылі робата, які раве!
    - Навошта?!

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

Пахаваць законна свайго хатняга любімца ў Беларусі можна толькі ў жывёльны могільнік. Парушэнне закону выглядае больш маральна прымальным для многіх11

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам8

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink4

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры8

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку12

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ26

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць