Грамадства1717

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Таксама далі гіганцкі штраф.

Святаслава Падвашэцкага Мінскі гарадскі суд асудзіў да 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша «Вясна».

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркотыкаў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Акрамя пазбаўлення волі, суд прызначыў штраф 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). 

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Таму ў адкрытым доступе няма падрабязнасцяў абвінавачання і доказаў, на падставе якіх суд вынес прысуд: па ч. 1 арт. 328 — два гады пазбаўлення волі, па ч. 1 арт. 356 — 12 гадоў пазбаўлення волі. Святаслаў цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. 

Святаслаў нарадзіўся 15 верасня 1998 года, скончыў лётнае вучылішча ва Украіне, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і праходзіў стажыроўку ў «Белавія». Яго бацька таксама быў пілотам. 

Ён працягваў падтрымліваць сувязь з былымі аднакурснікамі. Частка з іх пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне далучылася да Узброеных сіл Украіны. Менавіта перапіска з гэтымі людзьмі магла стаць падставай для пераследу. Незадоўга да затрымання мужчына даслаў знаёмаму фатаграфію самалёта, на якім праходзіў стажыроўку, з паведамленнем пра тое, што будзе на ім лётаць. Пасля чаго 10 чэрвеня 2025 года яго затрымалі.

Каментары17

  • імя
    25.09.2026
    Filipp, А яшчэ не трэба забывацца, што здрадзіць можа толькі той, хто служыць. Такое абвінавачванне для чалавека, які не з'яўляецца дзаржслубоўцам - нонсенс. Але каго ў беларускіх судах хвалюе логіка і права?
  • Ботам
    25.09.2026
    Filipp, Расійскі бот косіць пад беларуса, але наратывы з метадычкі не хавае, праца ў яго такая.
  • Filipp
    25.09.2026
    Ботам, Як файна, што ёсць такі свядомы чалавек як ты! Мы вось не ведаем, аб чым ён размаўляў са сваімі сябрамі з УСУ, а ты відаць ведаеш. Можа з намі падзеліся?

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць