У TikTok з'явіўся новы небяспечны чэлендж. У кампаніі запэўніваюць, што блакуюць заклікі да яго
2 сакавіка ў некалькіх гарадах Расіі, у тым ліку ў Маскве, адміністрацыі школ накіравалі паведамленні ў бацькоўскія чаты з папярэджаннем аб з'яўленні ў сацыяльных сетках ролікаў з заклікам падлеткаў да самагубства.
У Раскамнаглядзе пацвердзілі, што зафіксавалі распаўсюд такіх ролікаў у TikTok, дадаўшы, што сацыяльная сетка пасля ўмяшання наглядных органаў іх заблакавала.
«Сацыяльная сетка TikTok выдаляе кантэнт, які парушае правілы, у тым ліку той, які адлюстроўвае, прапагандуе, нармалізуе або праслаўляе самагубства», — заявілі РБК у прэс-службе кампаніі.
Хэштэгі, пад якімі такі кантэнт распаўсюджваецца, таксама блакуюцца, «каб прадухіляць удзел карыстальнікаў у небяспечных чэленджах», падкрэслілі ў TikTok.
Каментары