Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек
Расіяне атакавалі Харкаў учора вечарам.

У выніку расійскага ўдару па Харкаве ўвечары 12 кастрычніка пацярпелі 11 чалавек, пад заваламі жылога дома знайшлі целы трох чалавек, піша «Украінская праўда».
«Пад ударам апынуліся жылыя кварталы і аб’екты грамадзянскай інфраструктуры ў Халаднагорскім і Шаўчэнкаўскім раёнах горада. Адна з ракет трапіла ў чатырохпавярховы жылы дом, у выніку чаго пад’езд быў цалкам разбураны. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі», — паведаміў у сацсетках гарадскі галава Ігар Церахаў.
У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях дадалі, што падчас ліквідацыі наступстваў удару пацярпеў ратавальнік. Яго шпіталізавалі.
На іншых месцах таксама зафіксавалі пажары і разбурэнні.
Каментары