Вайна77

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў

У выніку ракетнага ўдару Узброеных сіл Украіны па Данецку 26 жніўня загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў. Паводле расследавання «Медыязоны», гэта найбольшая вядомая колькасць афіцэраў расійскай арміі, якія загінулі ў выніку адной атакі за час расійска-ўкраінскай вайны.

Адзін з абломкаў ракеты на месцы здарэння. Фота з тэлеграм-канала Дзяніса Пушыліна

Васямнаццаць вайскоўцаў памерлі ў дзень удару, яшчэ двое пазней сканалі ад атрыманых раненняў.

Загінулыя служылі ў штабах групоўкі войскаў «Цэнтр» — штабе Цэнтральнай вайсковай акругі і штабе 41‑й агульнавайсковай арміі. Журналісты ўстанавілі імёны загінулых, супаставіўшы спісы асабовага складу вайсковых часцей з дзяржаўнымі рэестрамі спадчынных спраў і іншымі крыніцамі, а таксама вывучыўшы некралогі высокапастаўленых афіцэраў. Выкарыстаныя спісы асабовага складу былі актуальныя на ліпень 2025 года.

Ракетны ўдар быў нанесены ўвечары 26 жніўня. Кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Данецка Дзяніс Пушылін заявіў, што цэллю стаў гандлёвы цэнтр «Данецк Сіці». Паводле яго слоў, тады былі параненыя восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей і дзве жанчыны. Ён сцвярджаў, што выкарыстоўваліся ракеты Storm Shadow/SCALP-EG.

Тэлеграм-канал Exile+ паведамляў, што адзін з удараў прыйшоўся па будынку на праспекце Ільіча, 97, дзе да вайны размяшчаліся навукова-даследчыя і прамысловыя ўстановы. Украінскі канал «КіберБорошно» пісаў, што іншай цэллю магла быць падземная паркоўка на 600 машынамесцаў пад недабудаваным жылым комплексам, па якой нібыта трапілі шэсць ракет.

Украінскія OSINT-праекты меркавалі, што абодва аб’екты выкарыстоўваліся расійскімі вайскоўцамі як камандныя пункты. Паводле звестак Exilenova+, у выніку ўдару загінулі 27 чалавек, яшчэ 58 былі параненыя. Сярод цяжкапараненых, як паведамлялася, былі два генералы.

Сярод загінулых супрацоўнікаў штаба Цэнтральнай вайсковай акругі журналісты назвалі васьмярых афіцэраў:

  • 38‑гадовы палкоўнік Арцём Бярдзюгін, начальнік аддзела планавання і каардынацыі разведкі;
  • 50‑гадовы палкоўнік Аляксандр Калянаў, начальнік аддзела спецыяльнай разведкі;
  • 47‑гадовы палкоўнік Сяргей Лёгкі, намеснік начальніка войскаў радыёэлектроннай барацьбы;
  • 39‑гадовы падпалкоўнік Юрый Жыгалаў, начальнік аддзялення сумеснай падрыхтоўкі і ўзаемадзеяння з родамі войскаў;
  • 37‑гадовы маёр Сяргей Лыкаў, афіцэр аператыўнага аддзела ракетных войскаў і артылерыі;
  • 41‑гадовы маёр Вячаслаў Латышаў, афіцэр інжынерных войскаў;
  • 34‑гадовы маёр Дзмітрый Аўчарэнка, начальнік аддзялення інжынернай падрыхтоўкі;
  • 36‑гадовы маёр Антон Шчэрбанеў, афіцэр аддзела планавання і каардынацыі разведкі.

У штабе 41‑й агульнавайсковай арміі загінулі дзевяць афіцэраў. Сярод іх:

  • 48‑гадовы палкоўнік Сяргей Лапцеў, начальнік аддзела і намеснік начальніка штаба аператыўнага аддзела;
  • 55‑гадовы палкоўнік Васіль Латышаў, начальнік штаба ракетных войскаў і артылерыі;
  • 39‑гадовы палкоўнік Яўген Цімкін, начальнік аддзела інжынерных войскаў;
  • 42‑гадовы падпалкоўнік Арцём Акімаў, намеснік начальніка войскаў супрацьпаветранай абароны;
  • 42‑гадовы падпалкоўнік Андрэй Маісеенка, старшы афіцэр аператыўнага аддзела штаба арміі;
  • 43‑гадовы падпалкоўнік Рустам Фахрутдзінаў, начальнік разведкі і намеснік начальніка штаба па разведцы;
  • 34‑гадовы маёр Алег Беразоўскі, афіцэр па абароне інфармацыі;
  • 28‑гадовы капітан Кірыл Палазкоў, афіцэр разведвальнага аддзела;
  • 26‑гадовы старшы лейтэнант Алег Галубенка, афіцэр аддзялення разведкі і аўтаматызаванай сістэмы кіравання войскамі.

Яшчэ трое загінулых служылі ў іншых падраздзяленнях або мелі невядомае месца службы:

  • 51‑гадовы палкоўнік Андрэй Красцьянскі, старшы выкладчык-інспектар цэнтра падрыхтоўкі кіраўнічага складу злучэнняў Міністэрства абароны;
  • 35‑гадовы падпалкоўнік Дзяніс Паўлаў, апошнім вядомым месцам службы якога быў 15‑ы мотастралковы полк;
  • 46‑гадовы падпалкоўнік Віктар Басенка, раней начальнік штаба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 25‑й агульнавайсковай арміі.

Акрамя гэтага, «Медыязона» выявіла яшчэ два выпадкі масавай гібелі штабных афіцэраў 41‑й арміі. 4 жніўня 2026 года загінулі восем вайскоўцаў, а 8 верасня 2025 года — чацвёра.

У жніўні 2026 года загінулі:

  • 52‑гадовы падпалкоўнік Аляксей Фурзікаў, аператыўны дзяжурны і намеснік начальніка тэрытарыяльнага цэнтра кіравання штаба 41‑й арміі;
  • 42‑гадовы падпалкоўнік Сяргей Аўдзееў, начальнік аддзялення падрыхтоўкі ракетных войскаў і артылерыі;
  • 29‑гадовы маёр Мірза Мірзоеў, старшы афіцэр аператыўнага аддзялення інжынерных войскаў;
  • 39‑гадовы маёр Сямён Беланожка, афіцэр войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны;
  • 36‑гадовы маёр Павел Сафонаў, афіцэр тапаграфічнай службы;
  • 39‑гадовы капітан Сяргей Аверын, старшы афіцэр аддзялення планавання і прымянення беспілотных сістэм;
  • 30‑гадовы капітан Мікалай Забнін, афіцэр супрацьпаветранай абароны;
  • 34‑гадовы лейтэнант Аляксандр Новікаў, афіцэр аператыўнага аддзела штаба арміі.

У верасні 2025 года загінулі:

  • 39‑гадовы падпалкоўнік Сяргей Канаплёў, начальнік аддзялення сувязі штаба 41‑й арміі;
  • 37‑гадовы маёр Фаат Назіпаў, афіцэр аддзела сувязі;
  • 46‑гадовы маёр Андрэй Асюцін, начальнік аддзела сувязі;
  • 33‑гадовы лейтэнант Аляксей Мацькоў, афіцэр таго ж аддзела.

Каментары7

  • Сатурн
    09.10.2026
    Только залез на НН - такие хорошие новости!))) Кстати, замете - ни одного чеченца или другого кавказца, почти одни русские утилизируются))
  • Беларус
    09.10.2026
    А помните как тут в комментариях некоторые руския боты ныли, что мол Украина ударила по гражданскому объекту.
  • куда попали там военная цель
    09.10.2026
    Русские отвечают ударами по мирному населению Украины, отвечают террором..

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць