У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра
Котка загінула.

Сумную гісторыю ў Threads распавяла Настасся Лысак з Салігорска.
Сям’я паехала ў сталіцу, дома за галоўную засталася котка. Як так адбылося, незразумела, але хатняя любіміца змагла ўключыць індукцыйную пліту. Настасся кажа, што сэнсар працаваў даволі лёгка.
Імаверна, праблемы ўдалося б пазбегнуць, калі б на пліце нічога не было. Сучасная тэхніка ў такіх выпадках хутка адключаецца самастойна. Але па трагічнай выпадковасці там стаяў рондаль з супам. Калі вадкасць выкіпела, пачаўся пажар.
У выніку згарэла кухня, пашкоджаныя і іншыя пакоі — усе сцены і столі ў сажы. Шпалеры трэба пераклейваць, дзверы мяняць. Жанчына кажа, што страхоўка ў іх была аформлена, але яна не пакрые ўсе неабходныя траты.

Сама котка загінула — задыхнулася ад дыму. Цяпер Настасся заклікае ўсіх не забываць ставіць блакаванне на плітах.
У каментарах людзі расказваюць, што траплялі ў падобныя сітуацыі: «Пліта была заблакаваная, але котка разблакавала ўсё ж. На шчасце, я з дзіцём была дома і пабачыла пажар, хутка ўсё патушыла. Страх цяпер забяспечаны, нават ноччу не магу спаць спакойна, я думала, мы задыхнёмся», «У мяне котка разблакавала пліту і ўчыніла пажар, пакуль я святкавала 8 сакавіка ў іншым горадзе. З тых часоў я выключаю пліту з разеткі адразу пасля гатавання», «Наш кот неяк уключыў пліту, на якой стаяў рондаль з ежай. Уся ежа згарэла, рондаль чорны, але абышлося. З тых часоў на пліце заўсёды «дзіцячы рэжым», нават калі я дома», «У мяне аднойчы таксама коткі пліту ўключылі. Добра, толькі тое, што на ёй стаяла, згарэла. Вельмі вам спачуваю».
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары