Навука і тэхналогіі

Навуковец расказаў, калі людзі дабяруцца да іншых зорак

Міжзорныя палёты стануць даступныя не раней чым праз 250-300 гадоў, распавёў у інтэрв'ю «РИА Новости» вядучы навуковы супрацоўнік Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА Вячаслаў Турышаў, які браў удзел у блізу 40 місіях НАСА.

«Выкажам здагадку, праз пару гадоў мы з вамі адкрываем газету, дзе на першай паласе велізарным шрыфтам надрукавана: «За 100 светлавых гадоў ад нас знайшлі планету, на якой пацверджаная наяўнасць арганічнага жыцця»… Палёты на такія адлегласці нам не будуць даступныя яшчэ мінімум 250-300 гадоў», — сказаў ён.

Такім чынам, вывучыць планету ў іншай зорнай сістэме з дапамогай зонда не ўяўляецца магчымым, а для таго, каб яе разглядзеў тэлескоп, ён павінен мець каласальныя памеры. Так, каб атрымаць малюнак гэтага аб'екта памерам нават у адзін піксель, спатрэбіцца аптычны тэлескоп дыяметрам у 90 кіламетраў. Цяпер для пошуку экзапланет выкарыстоўваюцца непрамыя метады выяўлення. Яны сведчаць пра наяўнасць планет, але не дазваляюць бачыць планеты візуальна.

Каб убачыць далёкія планеты, Турышаў прапануе выкарыстоўваць Сонца ў якасці лінзы.

«Не ўдаючыся ў дэталі, скажу, цягам 9 месяцаў 1-метровы тэлескоп дазволіць нам убачыць экза-Зямлю, якая знаходзіцца за 100 светлавых гадоў ад нас з дакладнасцю 20-25 кіламетраў на яе паверхні», — паведаміў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць