Навука і тэхналогіі

Што рабіць, калі ўлады не даюць чытаць НН? Расказваем, як падключыць VPN

У Беларусі заўсёды ёсць рызыка, што цікавую вам навіну заблакуюць. Вырашыць гэтую праблему дазваляе VPN — бяспечны і бясплатны спосаб абысці блакаванне. Zerkalo.io зрабіла падборку дзесяці варыянтаў, якія добра працуюць. Некаторыя прапануюць бясплатныя бонусы для беларусаў.

TunnelBear

Адзін з найлепшых бясплатных VPN-сэрвісаў. Ён просты і вельмі хуткі. Дастаткова зарэгістравацца на сайце TunnelBear і ўсталяваць дадатак, каб адразу пачаць карыстацца VPN без неабходнасці што‑небудзь наладжваць. Зараз сэрвіс прапануе 10 ГБ у месяц для ўсіх карыстальнікаў у Беларусі. Падключыцца можна да адной з 20 краін. TunnelBear даступны як на дэсктопах, так і на мабільных прыладах. З аднаго акаўнта можна карыстацца сэрвісам на пяці розных дэвайсах.

Windscribe

Асноўны плюс гэтага сэрвісу — 10 ГБ бясплатнага трафіку ў месяц (пасля пацвярджэння email) і магчымасць выхаду ў інтэрнэт праз 25 сервераў у 11 краінах. Каб павялічыць ліміт на 5 ГБ, трэба апублікаваць запіс у Twitter. Пры гэтым за кожнага карыстальніка, зарэгістраванага па вашай спасылцы, дадаецца яшчэ 1 ГБ. Для рэгістрацыі не патрэбныя асабістыя звесткі, сэрвіс запытвае толькі лагін і пароль. Пры жаданні можна пазначыць свой e-mail, каб атрымаць доступ да акаўнта, калі забудзеце пароль. На гэтую ж пошту будуць прыходзіць апавяшчэнні аб налічэнні новых лімітаў трафіку. Бясплатная версія дазваляе выкарыстоўваць сэрвіс толькі на адной прыладзе.

Speedify

Адметная рыса Speedify — гэта максімальна магчымая хуткасць інтэрнэт-злучэння. Дасягаецца яна дзякуючы аб'яднанню ўсіх даступных інтэрнэт-падлучэнняў. Да прыкладу, праваднога інтэрнэту і мабільнага злучэння па 3G/4G. Нават пры наяўнасці толькі аднаго тыпу злучэння можна павялічыць хуткасць за кошт унікальных тэхналогій Speedify. На выбар даступна 30 сервераў па ўсім свеце. Абмежаванне па трафіку — 2 ГБ у месяц, карыстацца VPN можна толькі на адной прыладзе.

Proton VPN

Даволі нядрэнны VPN-сэрвіс, даступны на ўсіх асноўных платформах. У бясплатнай версіі можна падлучацца з адной прылады да сервераў у трох краінах на выбар. Пры гэтым няма ніякіх логаў і абмежаванняў на колькасць трафіку, што нават важней для большасці карыстальнікаў. Акрамя адначасовай працы ўсяго з адной прылады, да мінусаў можна аднесці адсутнасць падтрымкі стрымінгавых сэрвісаў і торэнтаў. Для ўсяго гэтага патрэбна платная падпіска.

Warp VPN

Для яго выкарыстання трэба ўсталяваць дадатак «1.1.1.1 + WARP VPN» для прылад Android або iOS. Карыстальнікі могуць рэкамендаваць сэрвіс і атрымліваць бясплатна да 1 гігабайта трафіку Warp+ у месяц. Кожны рэферал, які адпавядае вызначаным крытэрам, дадае 100 мегабайт трафіку да акаўнта. Таксама Warp+ можна выкарыстоўваць на платнай аснове.

Browsec

Яшчэ адзін VPN без абмежаванняў па трафіку, які даступны ў выглядзе мабільнага дадатка і пашырэння для папулярных браўзераў. Дзякуючы функцыі Smart Settings можа аўтаматычна ўключацца толькі на выбраных сайтах, прапускаючы астатні трафік напрамую. Бясплатна гэтая фішка працуе толькі для аднаго сайта.

З іншых абмежаванняў — усяго чатыры даступныя серверы і хуткасць каля 20 Мбіт/с супраць 100 Мбіт/с у прэміум‑версіі.

HideMe

Просты і надзейны VPN, які працуе на ўсіх даступных платформах, уключаючы малараспаўсюджаныя АС і роўтары. Нават у бясплатнай версіі HideMe шыфруе злучэнне, прадастаўляе тэхпадтрымку карыстальнікаў і не рэжа хуткасць падключэння. Але ёсць і абмежаванні: 10 ГБ трафіку ў месяц, адначасовы доступ толькі з адной прылады і праца з серверамі ўсяго ў пяці краінах. Пры гэтым патокавыя сэрвісы і торэнты падтрымліваюцца.

SurfEasy

Зручны VPN-сэрвіс для смартфонаў і камп’ютараў, які дапаможа лёгка абысці рэгіянальныя абмежаванні. SurfEasy дазваляе выкарыстоўваць на бясплатным акаўнце да пяці прылад адначасова. Абмежаванняў па хуткасці няма, але ёсць ліміт на трафік: усяго толькі 500 МБ у месяц. Акрамя таго, сэрвіс прадастаўляе блакаванне трэкераў рэкламы і пашыраны спіс сервераў для падлучэння, але яны даступныя толькі па платнай падпісцы.

Private Tunnel

Адзін акаўнт дазваляе працаваць з Private Tunnel на трох дэвайсах. Магчымы выбар з дзевяці сервераў. Пры гэтым прадастаўляецца толькі 200 МБ інтэрнэт-трафіку ў месяц. Калі ліміт вычарпаецца, можна купіць пакет на 20 або 100 ГБ.

FCK_RKN VPN

Праект прапануе ананімны VPN з мінімальнымі стратамі ў хуткасці. Адзінае, гэта платны сэрвіс.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць