Літаратура

Бабкоў, Шчур, Сцебурака… Новыя вершы паэтаў

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках. 

Ігар Бабкоў. Малітва

Я не самотны, Божа
Са мною сны і аблокі

Са мною травы і кветкі
Са мной ільвы і драконы

Сланы й пяшчотныя лані
Буды і бадхісатвы

Са мною тыя, хто поруч
І тыя, хто адхіліўся

Са мной дзяды і анёлы
І ты са мною, мой Божа

Усевалад Сцебурака. Мара беларуса

Мара беларуса - 
праца без прымусу.
Каб нікому справы —
левы ён ці правы.

І гадоў каб дзвесце 
жыць на адным месцы,
за прыватным лесам —
уласным інтарэсам.

Каб на ўсе напрамкі 
мець платы і брамкі,
і каб дабрадзеі
чым далей сядзелі…

Макс Шчур. Ляжу дома…

*

Ляжу дома з прастрэлам
згадваю такі ж цёплы верасень дваццаць
адзін год таму
калі быў толькі засяліўся ў сацыяльную
аднапакаёўку ў вёсцы пад Прагай
пустая кватэра
прастуда
кітайскія супы
жонка далёка
на падлозе кнігі
падсцілка для ёгі замест матраца
няпраная вопратка замест коўдры й падушкі
побач падораны сябрам касетны
магнітафон-мыльніца з радыёпрымачом
да трэцяй ночы чэшскі гумар і чэшскае
кантры замест калыханкі
адзіная повязь са светам
калі не лічыць электрычнага імбрыка
удзень амаль нікуды не выходзіў
рыхтаваўся да іспытаў па італьянскай
чытаў Зянона Касідоўскага пра гісторыю
біблійных тэкстаў
цэлая агромністая будучыня ў новай краіне наперадзе
прыўкраснае жыццё ў свабоднай краіне і чароўным горадзе
астатняе — дробязь
гэтак і сёння няма на што скардзіцца

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць