Эканоміка

Рэальных беспрацоўных у 30 разоў больш, чым афіцыйных

Кожны квартал чыноўнікі паведамляюць аб беспрацоўі па крытэрыях Міжнароднай арганізацыі працы. Гэтыя звесткі ў дзясяткі разоў вышэйшыя за адміністрацыйны ўлік.

У нашай краіне замеры беспрацоўя па крытэрыях Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) праводзяць чатыры разы на год — у лютым, маі, жніўні і лістападзе. Па методыцы, заснаванай на падыходах МАП, беспрацоўным прызнаецца чалавек, які знаходзіцца ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў, актыўна шукае працу і гатовы прыступіць да яе ў бліжэйшы час, паведамляюць banki24.by.

Cтан пошуку працы і гатоўнасць прыступіць да яе вызначаецца са слоў самога рэспандэнта. Гэты падыход да беспрацоўя ўжываецца ў большасці краін свету і дае вынікі, якія можна параўноўваць паміж сабой.

Радыкальна іншыя вынікі дае адміністрацыйны ўлік беспрацоўя.

Напрыклад, у Беларусі на канец лістапада 2021-га знаходзіліся на ўліку беспрацоўных усяго 6,2 тыс. чалавек.

Дзяржаўныя органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ацэньвалі такі ўзровень беспрацоўя толькі ў 0,1%.

Параўнайце: беспрацоўе па крытэрах МАП у Беларусі за лістапад-2021 склала 188,9 тыс. чалавек — у 30 разоў вышэй, чым пры адміністрацыйным уліку.

Узровень беспрацоўя адносна ўсёй працоўнай сілы склаў 3,8% (паводле Белстата).

Такая вялікая розніца тлумачыцца тым, што беспрацоўны па крытэрыях сацыяльнай абароны павінен самастойна прыйсці ў органы працы і сацыяльнай абароны, зарэгістравацца там і рэгулярна прыходзіць на грамадскія працы.

Дапамога па беспрацоўі ў Беларусі малая — звычайна гэта 1-2 базавыя велічыні.

Органы сацыяльнай абароны прызнаюць беспрацоўнымі не 100% тых, хто звярнуўся, існуе адсеў. Ды і пасля чалавек можа быць пазбаўлены статусу беспрацоўнага па тых ці іншых прычынах. Патэнцыйных суіскальнікаў статусу палохае і нізкая дапамога, якая далёка ад еўрасаюзаўскіх стандартаў. Адсюль стабільна нізкая статыстыка адміністрацыйнага ўліку.

Згодна з замерамі паводле крытэраў МАП, сярэдні ўзрост беспрацоўных дасягнуў 38,8 года.

У агульнай колькасці беспрацоўных моладзь ва ўзросце 16-30 гадоў склала 61,5 тыс. чалавек, або 32,5% (каля траціны ад усіх). Сярэдні час пошуку працы ў беспрацоўных склаў 7,5 месяца.

Кожны пяты беспрацоўны (каля 20,2%) шукаў працу больш за год — гэта працяглае беспрацоўе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі16

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць