Эканоміка

Беларускі банк трапіў пад новыя санкцыі ЗША праз прызнанне Расіяй «ДНР» і «ЛНР»

Беларуская «дачка» расійскага Знешэканамбанка (ВЭБ) БелВЭБ трапіла пад санкцыі ЗША, уведзеныя пасля прызнання Расіяй ЛНР і ДНР. Аб гэтым паведамляецца ў распаўсюджаным 22 лютага прэс-рэлізе Мінфіна ЗША.

22 лютага ўлады ЗША ўвялі абмежаванні ў дачыненні да банка ВЭБ і 25 яго даччыных прадпрыемстваў, уключаючы фінінстытуты, вуглездабыўчую кампанію ў Расіі і трох іншых краінах. У прыватнасці, пад санкцыі ЗША трапіла беларуская «дачка» ВЭБа — банк БелВЭБ.

Міністэрства фінансаў ЗША загадала амерыканскім кампаніям і асобам завяршыць аперацыі з расійскім банкам ВЭБ і яго даччынымі прадпрыемствамі да 24 сакавіка 2022 года.

Санкцыі па лініі амерыканскага Мінфіна звычайна азначаюць блакаванне актываў ў амерыканскай юрысдыкцыі і забарону на здзелкі для фізічных і юрыдычных асоб ЗША.

Нагадаем, у 2014 годзе БелВЭБ таксама закранулі сектаральныя санкцыі ЗША, уведзеныя супраць Расіі. Мінулыя санкцыі прадугледжвалі абмежаванні ў прадастаўленні доўгатэрміновага фінансавання з боку фізічных і юрыдычных асоб ЗША ў адносінах да даўгавых абавязацельстваў тэрмінам фінансавання больш за 14 дзён, нагадвае Zerkalo.io.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць