Вайна

Полк «Азоў» гатовы пакінуць Марыупаль — але са зброяй, параненымі, целамі забітых і без здачы ў палон

Пра гэта заявіў намеснік камандзіра «Азова» Святаслаў Паламар. Па ягоных словах, мірныя жыхары не могуць пакінуць тэрыторыю завода «Азоўсталь», дзе схаваліся апошнія ўкраінскія вайскоўцы, бо расійскія войскі не спыняюць стральбу.

Святаслаў Паламар

Прадстаўнікі Украіны Давід Арахамія і Міхаіл Падаляк, па словах Паламара, гатовыя прыехаць на перамовы ў Марыупаль з прадстаўнікамі Расіі Уладзімірам Мядзінскім і Леанідам Слуцкім з нагоды эвакуацыі ўкраінскага вайсковага гарнізона, які яшчэ застаецца ў горадзе.

Адносна цывільных асобаў, якія застаюцца на заводзе «Азоўсталь», Паламар сказаў наступнае:

«Ідуць пастаянныя абстрэлы. Нягледзячы на заявы войскаў РФ аб захаванні рэжыму цішыні, вораг працягвае абстрэлы і бяспечна пакінуць тэрыторыю «Азоўсталі» ў нашых цывільных няма магчымасці. Заклікаю да выканання сваіх гарантый.

Такім чынам і пры падтрымцы трэцяга боку цывільныя людзі выйдуць з завода. Мы іх не трымаем. Мы просім іх выпусціць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць