Мова

Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем

Праграміст Мікіта Белаглазаў, які жыве ў ЗША, вырашыў перайсці на беларускую мову. У Фэйсбуку ён патлумачыў, чаму раней меркаваў, што спачатку на беларускую мусяць пераходзіць публічныя асобы, а «простыя» будуць за імі цягнуцца, і чаму цяпер так ужо не лічыць. Таксама ён распавёў, чаму ў эміграцыі гэта рабіць прасцей, чым у Беларусі.

Мікіта Белаглазаў. Фота з Фэйсбука

Гэты пост пра пераход на беларускую мову. Я мяркую, што мова — важная частка нашай ідэнтычнасці, і нарэшце беларуская мова павінна стаць галоўнай у Беларусі. Калі вы з гэтым не згодныя, тады астатняя частка паста не будзе мець сэнсу.

Я праграміст, які жыве ў ЗША. Натуральна, я вырас рускамоўным і руская мова з'яўляецца самай простай для мяне.

Раней я думаў/лічыў, што я і падобныя на мяне беларусы павінны перайсці на беларускую мову апошнімі. Што спачатку мусяць перайсці публічныя і вядомыя людзі, такія як Ціханоўская, Матолька, Ляўчук і г. д. Таму што гэта, у нейкім сэнсе, іх прафесія як публічных людзей, якія прасоўваюць беларускую свядомасць.

Тое ж самае пра інтэрнэт-выданні такія як Тутбай/Зеркало, Анлайнер. А таксама павінны пачаць размаўляць беларусы ў Беларусі, хваля павінна пачынацца з краіны. А потым можа і мы, замежныя беларусы, падцягнемся пад вонкавым уплывам.

Напрыклад, чытаеш «Радзіва Прудок», а там Горват у 32 гады перайшоў на беларускую мову. І думаеш, не, ну яму гэта нармальна: ён журналістам быў, працаваў у Купалаўскім, таму лагічна. Яму было лягчэй.

Але нядаўна я зразумеў, што ўсё якраз наадварот. Мне перайсці на беларускую мову куды прасцей і лагічней, чым астатнім.

Па-першае, я жыву ў англамоўным асяроддзі. Па-руску я камунікую, можа, 30% часу. Таму калі пераходзіць на беларускую — толькі 30% трэба мяняць. Прасцей, чым тым, хто жыве на 100% у рускамоўным асяроддзі.

Таксама кола людзей, якое павінна «прыняць» мой пераход, куды меншае: некалькі сяброў/вак, бацькі і мясцовыя беларусы, калі сустракаемся на імпрэзах. Няма калег, няма бытавых людзей (крамы, кафэ).

Па-другое, мая прафесія не звязана з мовай. Мікіта Мелказёраў, журналіст, казаў, што калі яны робяць выпуск «Маліны» па-беларуску, то атрымліваюць менш праглядаў і менш прыбытку. І ўвогуле яму складана было перайсці, таму што пісаць па-руску — гэта было яго галоўным заняткам, бадай, усё жыццё.

А для мяне ўсё наадварот. Мая прафесія — ствараць софт.

Калі я пачну выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай, у прафесійным плане для мяне не зменіцца нічога. Як выкарыстоўваў ангельскую мову, так і буду. Таму мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем, так бы мовіць.

Па-трэцяе, падобна да мінулага пункта, «умець у словы» — не адзін з маіх галоўных скілоў. Таму мне прасцей рабіць памылкі і не адчуваць сябе гаўном. Ад мяне выкшталцонай мовы ніхто не чакае.

Канешне, можна сказаць, што эфект майго пераходу меншы за іншых. Але гэта і не важна. Спачатку трэба надзець маску на сябе, а потым ужо дапамагаць іншым. Вось і «надзяю» беларускамоўнасць спачатку на сябе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць