Навука і тэхналогіі1111

Многія VPN збіраюць даныя і могуць перадаць іх сілавікам. Расказваем, як ад гэтага абараніцца

Днямі стала вядома, што папулярны кітайскі VPN збіраў даныя карыстальнікаў. Расказваем, як не трапіць у такую пастку і пачувацца ў бяспецы.

Фота:Mike MacKenzie / flickr.com

Якіх VPN дакладна варта пазбягаць

Мы звярнуліся з гэтым пытаннем да ініцыятывы CyberBeaver, і яны найперш раяць набываць платны VPN. Час ад часу сэрвісы робяць зніжкі, і VPN можна купіць за невялікую суму на цэлы год ці нават некалькі гадоў.

Агулам правіла такое: бясплатны сыр часцей за ўсё ў пастцы. Не пампуйце праграмы для абыходу цэнзуры ці VPN-сэрвісы, пра якія нічога не вядома і якія не рэкамендавалі рэсурсы, якім вы давяраеце.

Хоць апошняя ўцечка датычылася VPN-праграмы з назвай Airplane Accelerates, але, прадказальна, яна такая не адна. У спіс катэгарычна забароненых да выкарыстання патрапілі: UFO VPN, FAST VPN, Free VPN, Super VPN, Flash VPN, Secure VPN, Rabbit VPN (усе іх робіць адна і тая ж кампанія Dreamfii), Hoxx, GeckoVPN, ChatVPN, BeanVPN і iNinja.

Яны захоўваюць карыстальніцкія даныя, а ў некаторых выпадках нават дзеляцца імі з іншымі арганізацыямі, што ставіць пад пагрозу канфідэнцыйнасць і, такім чынам, робіць супрацьлеглае таму, што павінен рабіць добры VPN.

Hoxx, да прыкладу, збірае звесткі карыстальнікаў і пакідае за сабой права перадаваць іх урадам па сваім меркаванні. iNinja вядзе ўлік часовых пазнак сваіх карыстальнікаў, асабістай інфармацыі і анлайн-актыўнасці.

Журнал звестак, захаваных Airplane Accelerates. Фота: cybernews.com

Dreamfii, які быў узламаны раней у гэтым годзе, захоўвае журналы падлучэнняў і іншыя звесткі для адсочвання і ідэнтыфікацыі сваіх карыстальнікаў. Гэта была найбольшая ўцечка ў гэтым годзе і закранула больш за 20 мільёнаў чалавек.

Даследчая група Cybernews таксама нядаўна выявіла, што BeanVPN пакінуў агульнадаступнымі 25 мільёнаў запісаў карыстальніцкіх звестах, уключаючы IP-адрасы і выкарыстаныя прылады.

Ёсць і менш небяспечная форма збору звестак карыстальнікаў — калі вы «плаціце» рэкламай за тое, каб VPN быў бясплатны. Па-першае, такія VPN збіраюць гэтыя даныя, а па-другое, могуць даволі агрэсіўна падсоўваць вам розную дадатковую рэкламу, нават унутры браўзера (VPN можа падмяняць незашыфраваны рэкламны трафік).

Вось спіс найбольш папулярных сэрвісаў, якія пакідаюць за сабой права збіраць і выкарыстоўваць вашы звесткі:

  • Hola,
  • Betternet,
  • Opera VPN,
  • HotSpot Shield,
  • Psiphon,
  • Onavo Protect,
  • ZPN,
  • FinchVPN,
  • TouchVPN.

Большасць з іх выкарыстоўвае або толькі звесткі для рэкламы, як Psiphon (які лічыцца даволі надзейным), або, як Hola, выкарыстоўвае вашу прыладу як адзін з вузлоў сваёй сеткі. Таксама сярод ненадзейных называецца IPVanish, які базуецца ў ЗША і заўважаны ў «зліве» звестак сілавым структурам ЗША.

Малаімаверна, што яны перададуць нейкую інфармацыю сілавікам у Беларусі, але лепш быць з імі асцярожнымі.

Дык як выбраць VPN?

Пытанне выбару ў тым, давяраеце вы нейкай кампаніі ці сэрвісу, або не. Пры выбары і ўсталяванні VPN ініцыятыва CyberBeaver рэкамендуе:

  • правяраць распрацоўшчыкаў: хто робіць, чым яшчэ займаецца, якая матывацыя, якая юрысдыкцыя, ці ёсць ужо неадназначныя гісторыі аб працы сэрвісу;
  • спампаваць VPN з афіцыйнай крыніцы ад афіцыйных распрацоўшчыкаў;
  • выбіраць тыя, якія маюць адкрыты код праграмаў на github: адкрытасць кода сведчыць пра празрыстасць працы сэрвісу і гатоўнасць дзяліцца працоўнымі працэсамі;
  • банальна глядзець на папулярнасць сэрвісу і чытаць водгукі.

Для выбару платнага VPN можна абапірацца або на падборку ад беларускіх праваабаронцаў з Human Constanta, або на сэрвіс ад праваабарончай арганізацыі «Роскамсвабода». Цікавую падборку зрабіла таксама ініцыятыва За Bynet — агляд VPN, якія маюць серверы ў Беларусі.

Таксама ёсць вось гэты рэсурс, на якім розныя VPN адказвалі на пытанні пра тое, якім чынам яны збіраюць і аналізуюць звесткі карыстальнікаў. Вось гэты сайт параўноўвае тое, колькі і якіх звестак збіраюць пра вас розныя VPN-сервісы. А вось тут ёсць спіс з цэлых 190 розных сэрвісаў, якія параўналі па розных параметрах (ёсць і бясплатныя ці з пробныя перыядам), праўда, адноўлены ён у 2019 годзе.

Але ёсць жа надзейныя бясплатныя VPN?

Так, але іх можна пералічыць па пальцах. Proton VPN — сэрвіс ад швейцарскай кампаніі, якая робіць бяспечную пошту ProtonMail. Яны хіба адзіныя, каго рэкамендуюць усе, бо трафік там не абмежаваны, хоць працуе ён не вельмі хутка, а кампанія клапоціцца пра рэпутацыю.

Некаторыя VPN прапануюць абмежаваную колькасць трафіку. Да прыкладу, правераны сервіс Tunnel Bear дае ўсяго да 2 гігабайт на месяц, а Windscribe, які таксама не заўважаны ў «злівах», — 10 гігабайт.

Пра Psiphon мы запыталіся ў ініцыятывы CyberBeaver і вось, што яны адказалі: «Psiphon — гэта канадская НДА. Аднак у Psiphon ёсць некалькі рэжымаў працы: як VPN і як проксі. І вось у некаторых з рэжымаў правайдар можа бачыць запыты карыстальнікаў па пошуку сайтаў. Хоць у любым выпадку гэта выдатны спосаб абыходу цэнзуры».

Заўважым, што Psiphon, хоць і мае бясплатную версію, але пры гэтым зарабляе на рэкламе, уваходзячы ў некалькі рэкламных сетак адначасова. Пры гэтым сэрвіс не захоўвае IP-адрасы (толькі прыкладную лакалізацыю) і таксама клапоціцца пра рэпутацыю, таму яго можна рэкамендаваць для абыходу цэнзуры, а не для сапраўды бяспечнага доступу ў інтэрнэт.

Таксама вы можаце павыбіраць са згаданага вышэй спісу (у графе Pricing ёсць інфармацыя пра бясплатнасць ці наяўнасць пробнага перыяду), але мы б не раілі карыстацца сэрвісам, пра які вы нічога не ведаеце і які не надта «гугліцца».

Найлепш усё ж заплаціць за добры платны VPN, у якім вы будзеце ўпэўненыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

У Расіі масава блакуюць ВПН-сервісы. Што рабіць, калі пачнуць і ў нас?

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Каментары11

  • Duct kick off scab hmm k GM BB do DC hmm m
    24.08.2022
    А что пра Cloudflare?
  • Р6619
    24.08.2022
    Вашу маму, чаму вы з такім спазненнем успамінаеце пра такія важныя рэчы ? Колькі народу за гэты час завінцілі ў пастарунак ?!
  • Памяркоўны
    24.08.2022
    Open BND, openvpn - гэта пратакол. Калі вы пра тое, што сервер самому наладзіць, то не кожны гэта зможа зрабіць. А так напісалі поўную лухту.
    У Proton ёсць пераклад на беларускую. Далучыцца і дапамагчы запусціць яго ў прадакт можа кожны.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі18

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў жыхароў Тэгерана неадкладна эвакуявацца

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі18

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць