Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская звярнулася з віншаваннем да тых беларусаў, яікя заўтра святкуюць Раство.

«Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды.
Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам — назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй — а не за кратамі. Мы верым, што беларусы, нарэшце, стануць гаспадарамі на сваёй зямлі — і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку.
У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра — бо калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам.
З Нараджэннем Хрыстовым!»
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары
а інакш. якая вера тваім словам?
абратна прыме каталіцкую веру ці наадварот?
дык ахвотна верым