Андрэй Расінскі. Кадры

«Пандорум» у глыбінях космасу

Страхалюдны касмічны трымценнік. Глядзець можна, калі болей няма чаго рабіць.

posterПандорум (Pandorum)
ЗША – Нямеччына, 2009, каляровы, 108 хв.
Рэжысёр: Крысціян Альварт
Ролі выконваюць: Бэн Фостэр, Дэніс Куэйд, Анцье Трое, Канг Ле, Кэм Гігандэт
Жанр: Касмічны трымценнік
Адзнака: 5,5 (з 10)

Два чалавекі выходзяць з анабіёзу на закінутым зоркалёце. Яны кепска памятаюць, хто яны, куды і навошта ляцяць. Але ім варта паспяшацца, бо зоркалёт развальваецца, а ў сутарэннях швэндаюцца дзікуны-мутанты.

Карціна Крысціяна Альварта – тыповая стужка класу “Б”, якая ўдала выкарыстоўвае жанравыя напрацоўкі. Слізкія і цёмныя калідоры, запачаткаваныя “Чужымі” і ўзбагачаныя кампутарнымі стралялкамі; гнюсныя канібалы, што павыпаўзалі з зомбі-прытулкаў і падземных пячораў; псіхапатыя ў космасе. Дзікуны жыўцом узятыя са “Спуску” Ніла Маршала і лапезна-этнаграфічных італьянскіх кашмарыкаў, адзенне і форма пашытыя па касмічным стандартам – з улікам агульнага заняпаду і занядбанасці.

Галоўная гераіня (Анцье Трое) нават абліччам нагадвае Мілу Ёвавіч у каронныя часы барацьбы з мясным шпэццем. А акторы Бэн Фостэр і Дэніс Куэйд зусім не галівудскія небажыхары, якія патрабуюць асобных умоваў. Усё гэта дазваляе творчай групе напоўніцу аддацца жанравае гульні, і дазволю сабе каламбур – не хапаць зорак з неба. Інтрыга прафесійна і дакладна раскручваецца, трымценне нарастае, стаўкі растуць.

Закінутая касмічная гісторыя нечакана перагукаецца з мудрай фантастычнай прыпавесцю “Пасынкі Сусвету” пра засяленне новых планетаў. А стандартныя героі стаюцца змагарамі за мараль і заснавальнікамі новых цывілізацый.

Але нягледзячы на ўсе гэныя плюсы, карціну варта глядзець дома – па тэлевізары, ад няма чаго рабіць.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ6

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

Замаразкі, мокры снег і не больш за +15°С. Прагноз на адносна вялікія выходныя

Лукашэнка заявіў, што ўжо «затрымаўся» ва ўладзе, але прапанаваў беларусам яшчэ пацярпець21

Ля Гродна кот трое сутак прасядзеў на самай вяршаліне дрэва і ўвесь час жаласліва мяўкаў1

«Можа, баяўся заставацца ў шлюбе са мной, бо працуе на БТ». Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, распавяла пра развод і жыццё ў эміграцыі15

Кадыраў таксама кепска бачыць, але не носіць акуляры. У кадр трапілі паперы, з якіх ён чытаў2

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў34

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай13

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Беларуская пенсіянерка знялася ў кліпе польскага музыканта ў вобразе вядзьмаркі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ6

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць