Грамадства1111

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу

Дэмакратычная лідарка адкрыла V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

1 мая ў Варшаве распачалася V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы не толькі захавалі еднасць, але і навучыліся разам адказваць на новыя выклікі, паведамляе яе прэс-служба.

«На першай канферэнцыі беларусаў свету, больш за чатыры гады таму, нехта з удзельнікаў — магчыма, хтосьці з вас — падарыў мне маленькага анёлка ў бел-чырвона-белых колерах і сказаў: «Святлана, гэта такі талісман, які дапаможа нам усім вярнуцца дадому». Я працягваю яго захоўваць. Як і тады, так і цяпер я застаюся ўпэўненая, што мы ўсе абавязкова вернемся. Мы абавязкова давядзём да канца тую справу, якую разам з вамі распачалі. І ніхто і нішто не зможа нас на гэтым шляху спыніць».

«Гэтая канферэнцыя стала не толькі добрай традыцыяй, але і неабходнасцю. Гэта калектыўны мазгавы штурм, калі мы збіраемся разам, каб вырашыць найбольш вострыя праблемы, якія стаяць перад беларусамі замежжа. Наш рух, як жывы арганізм, развіваецца, узмацняецца. Змяняюцца знешнія абставіны — змяняемся і мы.

Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць, ні спрабуюць разбурыць нашу еднасць — мы з вамі працягваем упарта рабіць сваю беларускую справу», — заключыла Святлана Ціханоўская.

Сачыць за канферэнцыяй можна тут:

Каментары11

  • Говори Правду
    01.05.2026
    Почему не все беларусы туда могут попасть?
  • Глядач
    01.05.2026
    Я 83-ці глядач онлайна. Павіншуйце мяне.
  • Filipp
    01.05.2026
    "Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць, ні спрабуюць разбурыць нашу еднасць — мы з вамі працягваем упарта рабіць сваю беларускую справу», —"©
    Ваша справа, зрабіць альтэрнатыву сучаснаму беларускаму рэжыму! Вы ГЭТА зрабілі? Ці пад ВАШАЙ справай вы маеце на ўвазе галасіць на весь свет, што мы ахвяры? Вы вінны стаць лепшай альтэрнатывай рэжыму, вашага вяртання вінны чакаць у Беларусі з надзеяй на лепшы свет.

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць