Спорт11

Самага паспяховага ў свеце футбаліста арыштавалі ў Барселоне

У Барселоне па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце арыштавалі бразільскага футбаліста Дані Алвеса. Экс-абаронца «Барселоны», самы тытулаваны футбаліст свету адхіляе абвінавачванні, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Joan Mateu Parra

У пятніцу суд Барселоны заключыў Алвеса пад варту да канца следства без магчымасці ўнесці заклад. Суддзя палічыў, што бразілец можа схавацца.

Мексіканскі клуб, у якім цяпер грае былы гулец «Ювентуса» і «ПСЖ», ужо абвясціў аб скасаванні кантракту.

Што адбылося

39-гадовага футбаліста затрымалі ў пятніцу. У паліцыю яшчэ 2 студзеня звярнулася жанчына і абвінаваціла Алвеса ў сэксуальным гвалце. Абвінавачванне ў сэксуальным гвалце ў Іспаніі даволі шырока трактуецца — ад непажаданых заляцанняў да згвалтавання.

У паліцыі падрабязнасцяў не прывялі, але крыніца, блізкая да расследавання, паведаміла агенцтву Франс Прэс, што Алвеса абвінавачваюць менавіта ў згвалтаванні.

Як дадае крыніца, жанчына, імя якой СМІ не называюць, паўтарыла сваё абвінавачванне перад судом у пятніцу.

Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, меркаваны інцыдэнт адбыўся ў адным з барселонскіх начных клубаў у ноч на 31 снежня. Газета ABC піша, што Алвес нібыта падчас танца засунуў руку пад ніжнюю бялізну жанчыны без яе згоды, а затым прайшоў за ёй у туалет.

Алвес пацвярджае, што быў у клубе, але абвінавачванні ў непрыстойных паводзінах адмаўляе.

«Я танцаваў і проста добра бавіў час, нікому не перашкаджаў. Я не ведаю, хто гэтая жанчына. Як я мог такое зрабіць жанчыне?»

У акружэнні футбаліста ў абвінавачванні таксама не вераць. Яго жонка, іспанская мадэль Жаана Санз сказала, што ў той вечар Алвес пайшоў на вечарыну з сябрамі, каб развеяцца. «Ён пайшоў патанцаваць, паслухаць музыку. Ён гэта любіць. Вось і ўсё. Нічога не было. Я ведаю, што ён вельмі ветлівы і паважлівы».

Мексіканскі клуб, з якім у Алвеса быў кантракт да 30 чэрвеня 2023 года, неадкладна разарваў адносіны з футбалістам.

«Клуб пацвярджае сваю нецярпімасць да дзеянняў, якія супярэчаць духу і каштоўнасцям клуба. Мы не можам дапусціць, каб паводзіны аднаго чалавека нанеслі шкоду нашым прынцыпам», — сказаў дырэктар футбольнага клуба Леапольда Сілва.

У Барселоне Алвес праводзіў адпачынак пасля чэмпіянату свету па футболе ў Катары.

Алвес заваяваў за кар'еру 46 тытулаў і лічыцца самым тытулаваным футбалістам свету.

З іспанскім клубам «Барселона» бразільскі абаронца правёў восем сезонаў, выйграўшы з 2008 па 2016 гады шэсць разоў Ла Лігу, тройчы Лігу чэмпіёнаў і чатыры разы атрымаўшы Кубак Іспаніі.

Пасля «Барсы» Алвес выйграў з турынскім «Ювентусам» «чэмпіёнства Італіі і Кубак краіны, пасля чаго ў складзе «Пары Сен-Жэрмена» за тры гады ў клубе стаў чэмпіёнам Францыі, а таксама выйграў Кубак Лігі і Суперкубак.

У 2019 годзе Алвес быў прызнаны найлепшым гульцом Кубка Амерыкі ў складзе бразільскага «Сан-Паўлу», а ў 2020 годзе са зборнай Бразіліі стаў пераможцам Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

У студзені 2022 года Алвес ненадоўга вярнуўся ў «Барселону» як свабодны агент.

У 2022 годзе ў Катары Алвес стаў самым узроставым футбалістам у гісторыі чэмпіянатаў свету. Абаронца зборнай Бразіліі выйшаў на поле ва ўзросце 39 гадоў, 6 месяцаў і 27 дзён.

У складзе зборнай Бразіліі Алвес з 2006 года згуляў 126 матчаў і забіў 8 галоў.

Каментары1

  • Брон
    22.01.2023
    Спадзяюся суд вайны ўсім разбярэцца і пры неабходнасці пасадзіць гэту жанчыну.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана10

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах2

Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі1

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне3

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў40

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве1

У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў7

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю64

У Індыі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце былі 242 чалавекі

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана10

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць