Вайна

Заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса» абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на праваслаўнага мільярдэра

Як сцвярджае ФСБ, Канстанціна Малафеева павінны былі забіць, як Дар'ю Дугіну — узарваць у машыне.

Федэральная служба бяспекі Расіі заявіла аб прадухіленні замаху на кіраўніка рады дырэктараў групы кампаній «Царград» Канстанціна Малафеева.

Па версіі спецслужбы, яго рыхтаваў заснавальнік «Рускага добраахвотніцкага корпуса», грамадзянін Расіі Дзяніс Капусцін, удзельнік вылазкі ў Бранскую вобласць.

ФСБ сцвярджае, што замах на Малафеева планавалі ажыццявіць па той жа схеме, як і забойства Дар'і Дугінай.

«Арганізатарам злачынства з'яўляецца заснавальнік і адзін з кіраўнікоў т. зв. «Рускага добраахвотніцкага корпусу», які ўдзельнічае ў баявых дзеяннях супраць расійскіх войскаў на баку Украіны, грамадзянін РФ Капусцін Дзяніс 1984 г. н.

Тэрарыстычны акт планавалася ажыццявіць шляхам падрыву самаробнай выбуховай прылады, прымацаванай пад аўтамабіль Малафеева», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзяніс Капусцін, больш вядомы пад псеўданімамі Дзяніс Нікіцін і White Rex, заявіў, што байцы яго «Рускага добраахвотніцкага корпусу» пры падтрымцы «партызан» зладзілі 2 сакавіка «аперацыю ў Бранскай вобласці».

Ëсць падставы меркаваць, што Канстанцін Малафееў звязаны з расійскімі спецслужбамі, якія і дазволілі яму ўзбагаціцца. Менавіта праз Малафеева вялося фінансаванне расійскай агентуры за мяжой, у прыватнасці, структур і персаналій, якія адыгралі цэнтральную ролю ў захопе Расіяй Крыма, Данецка і Луганска ў 2014 годзе, а пасля — сілаў, якія спрабавалі ажыццявіць дзяржаўны пераварот у Чарнагорыі.

Чытайце таксама:

Што адбываецца ў Бранскай вобласці пасля нападу дыверсантаў

Дзіўныя несупадзенні ў гісторыі пра «дыверсантаў» на Браншчыне 

«Нас на гэтай задачы было 45 чалавек». «Важныя гісторыі» пагутарылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса»

«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці

«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»

У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць